Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу грамадзянаў на ЦВК


Алег Грузьдзіловіч, Менск 5993 грамадзянаў Беларусі скардзіліся ў Вярхоўны Суд на Цэнтравыбаркам. Яны прасілі судзьдзяў забавязаць яго перагледзець вынікі сакавіцкіх прэзыдэнцкіх выбараў і прызначыць паўторныя выбары.

“Вярхоўны Суд адмовіўся разглядаць нашу скаргу, спаслаўшыся на тое, што гэтая справа суду нібыта не падведамасная”, — паведаміў адзін з падпісантаў, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Аляксандар Бухвостаў.

Ён заявіў, што "спадзяваньняў на тое, што суд разгледзіць скаргу, было няшмат. Мы зрабілі гэта, каб мець магчымасьць зьвярнуцца ў міжнародныя інстанцыі. Наступным зьвяном у гэтым ланцужку стане зварот у Раду ААН па правах чалавека", – патлумачыў Аляксандар Бухвостаў.

Раней выбарчыя штабы Аляксандра Мілінкевіча й Аляксандра Казуліна падавалі падобныя скаргі ў Цэнтравыбаркам і Вярхоўны Суд Беларусі, але тыя спробы таксама былі марныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG