Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі выдаткавана сёлета на абсталяваньне для дзяржаўных выданьняў?


Радыё Свабода Міністэрства інфармацыі сёлета закупіла для рэдакцыяў дзяржаўных газэт абсталяваньня на 360 тысяч даляраў.

Паводле кіраўніка ўпраўленьня тэхнічнага разьвіцьця міністэрства Мікалая Брашко, ужо набыта 127 кампутараў, 54 прынтэры, 22 ксэраксы, мяркуецца купіць яшчэ прыкладна столькі ж.

Да канца году мяркуецца правесьці тэндэр на закупку абсталяваньня для рэдакцыяў раённых і гарадзкіх пэрыядычных выданьняў на суму прыкладна ў 365 тысяч даляраў.
XS
SM
MD
LG