Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: спыніла выхад беларускамоўная радыёперадача


Радыё Свабода У Баранавічах на мясцовым радыё спыніла выхад рэгіянальная беларускамоўная радыёперадача "Люблю наш край".

Па вяртаньні зь летніх вакацый яе стваральнікі і вядучыя даведаліся, што цяпер за выхад перадачы ў эфір трэба плаціць. Прычым ня толькі за тыя 30 хвілін, якія патрэбныя на эфір, але і за час, які траціцца на запіс. У месяц гэта выходзіць больш за 130 тысяч рублёў.

Перадача "Люблю наш край", якую стварала Баранавіцкая філія Таварыства беларускай мовы, выходзіла ў эфір на працягу 10 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG