Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дамаск: абстраляна амбасада ЗША (абноўлены)


Радыё Свабода Кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў Сырыі Басам Абдэль Маджыд назваў гэты напад “тэрарыстычнай апэрацыяй”. AFP паведамляе, што сырыйскія спецслужбы папярэдзілі выбухі двух замінаваных машынаў. Басам Абдэль Маджыд запэўніў: “Сілы бясьпекі ўзялі сытуацыю пад кантроль”.

Прадстаўнік амбасады ЗША паведаміў, што ніхто з супрацоўнікаў дыпляматычнай місіі не пацярпеў.

Сьведкі здарэньня распавядаюць, што нападнікі спрабавалі прарвацца да будынку амбасады. Сырыйская ахова пачала страляць. Паводле словаў кіраўніка МУС Сырыі, супрацоўнікі службы бясьпекі забілі трох нападнікаў, чацьверты – паранены.

Агенцтва Xinhua падае, што ля амбасады ЗША паранены кітайскі дыплямат. У часе страляніны ён знаходзіўся на даху будынка прадстаўніцтва Кітая, якое месьціцца побач. У дыплямата рыкашэтам патрапіла куля. Паводле словаў супрацоўнікаў кітайскай дыпмісіі, параненага адвезьлі ў шпіталь.

Беларускія дыпляматы, якія працуюць у Дамаску, не пацярпелі. Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў. "У МЗС няма інфармацыі пра пацярпелых, а таксама пра прашкоджаньні будынку амбасады", -- заявіў А.Папоў.
XS
SM
MD
LG