Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Шасьцёра нашых дзяўчат зрабілі вялікі пераход Менск—Масква у супрацьіпрытных касьцюмах” (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 11 верасьня

“Беларуская крыніца”, 1926 год:

“З Менску паведамляюць, што Рада Народных Камісараў у Маскве выдала распараджэнне аб пераносе з Петраграду і Масквы ў Менск архіву б. ІІІ адзьдзелу асабістай царскай канцылярыі і ўсіх дакумантаў, датычачых расейска-польскіх адносінаў, ураду беларускага і б. заходніх губ. царскай імперыі. Усе гэтыя дакуманты аддадзены ў распараджэньне Інстытута Беларускай Культуры ў Менск. Цяпер увесь гэты матар’ял гатуецца да друку”.

“Рабочий”, 1936 год. Вера Валошына піша:

“На нашай фабрыцы “Кастрычнік” (Менск) працуюць пераважна жанчыны. У нас ёсьць ужо 150 “варашылаўскіх стралкоў” першай і 30 “варашылаўскіх стралкоў” другой ступені, 185 нашых работніц атрымалі значок “Гатовы да санітарнай абароны”. 1200 чалавек зь дзьвюхтысячнага калектыву здалі нормы на значок “Гатовы да супрацьпаветранай і хімічнай абароны”. Шасьцёра нашых дзяўчат зрабілі вялікі пераход Менск—Масква у супрацьіпрытных касьцюмах”.

“Рэспубліка”, 1996 год. Старшыня КДБ Уладзімер Мацкевіч пра крыж Эўфрасіньні Полацкай:

“Цяпер сумесна зь Міністэрствам культуры мы хацелі б узьняць пытаньне аб стварэньні ў рамках Кабінэту Міністраў камісіі дзеля пошуку й вяртаньня на радзіму рэчаў з нашага культурнага здабытку. Досьвед паказвае, што намаганьнямі грамадзкіх арганізацыяў, рупліўцаў-адзіночак гэтага пытаньня ня вырашыць. Заўважу, што працуючы над вэрсіямі аб месцазнаходжаньні крыжа, мы адначасна спрыяем працы дзеля яго аднаўленьня”.
XS
SM
MD
LG