Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бабруйск: затрыманы дэпутат гарсавету Алесь Чыгір


Радыё Свабода Алесю Чыгіру вылучылі абвінавачваньне ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету і ў тым, што ён не падпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі

Міліцыянты даставілі Алеся Чыгіра ва Ўправу ўнутраных справаў Бабруйску для, нібыта, прафіляктычнай гутаркі. І ўжо там затрымалі.

На дадзены момант Алесь Чыгір знаходзіцца пад вартай.

31 жніўня Алеся Чыгіра затрымалі ў часе несанкцыянаванай акцыі. Дэпутат гарсавету зьбіраўся прыкаваць сябе да слупу на знак пратэсту супраць таго, што яму не падоўжылі працоўны кантракт. Алесь Чыгір перакананы, што яго звольнілі са школы за актыўны ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году.
XS
SM
MD
LG