Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітоляг Уладзімер Мацкевіч напісаў “Насуперак відавочнаму”


Радыё Свабода “Выдавецтва гуманітарных тэхналёгіяў” адкрывае новую сэрыю “Культурная палітыка” кнігай беларускага мэтадоляга і філёзафа Уладзімера Мацкевіча “Насуперак відавочнаму”.

У выданьне ўвайшлі шматлікія артыкулы аўтара, якія ахопліваюць самыя розныя аспэкты сучаснай палітыкі. Як адзначаецца ў прадмове да выданьня, “Уладзімер Мацкевіч працягвае цаглінка за цаглінкай ствараць канцэпцыю Беларусі -- тое, чаго няма, але павінна быць”.

Кніга “Насуперак відавочнаму” надрукавана ў Санкт-Пецярбурзе накладам 1000 асобнікаў.
XS
SM
MD
LG