Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Незалежнасьць мы ўжо згубілі ў 94-м годзе з дапамогай камуністаў-бальшавікоў”


Радыё Свабода 12 верасьня, аўторак

(Спадар) “Вы ставіце пытаньне, ці пагражае рэфэрэндум незалежнасьці Беларусі? Самая вялікая пагроза для незалежнасьці – гэта ваяж Мілінкевіча на Захад за сродкамі дзеля адурманьваньня моладзі. Вось уся пагроза”.

(Марыя Іванаўна, в. Квасоўка) “Добры дзень, Радыё Свабода. Настолькі надакучылі “дзермакраты,” настолькі надакучылі, што жыць ня хочацца. Калі б ні Мілінкевіч і Казулін, то можна было б ужо й ня жыць. Жыць пры такіх валадарах, якія толькі грабуць сабе і прыніжаюць цябе, абражаюць, што ты нічога не заслужыў за ўсё працу, за 40 з нечым год…Я ня ведаю, гэта нелюдзі! І гэта трываць больш нельга. Тэлебачаньне беларускае не глядзім, абрыдлі, адна хлусьня, праўды няма. Просім кіраўніка краіны адказаць на пытаньні, якія мы яму даем, а ён ня хоча, не адказвае. Людзі ж просяць: “Адкажыце на пытаньні!” Ня хочуць. Няма чаго сказаць ім, няма чаго сказаць людзям. Па-мойму, ужо цярпеньне скончылася”.

(Зіноўеў:) “Добры дзень, беларуская “Свабода”! Я наконт кошту газу ў 2007 годзе. Я лічу, што асабіста для Пуціна пытаньне кошту газу для Беларусі – гэта пытаньне Кенскай воласьці для Івана Васільевіча са знакамітай кінастужкі... А Менску нічога не застаецца, як толькі нагадаць Пуціну пра яго палітычную легітымнасьць, што вельмі падобная да легітымнасьці кінагероя Івана Васільевіча. І аднойчы гэта ўжо было зроблена, а менавіта ў верасьні 2002-га была публікацыя ў газэце “Советская Белоруссия” вытрымкі з кнігі Аляксандра Літвіненка “Лубянская злачынная групоўка.” Так што чытайце газэты, тую ж “Советскую Белоруссию” ў верасьні 2006-га. А калі будзе падвышэньне працэнтаў на 15, то Беларусь магла б патрабаваць, каб за гэтыя грошы заасфальтавалі Смаленск: жудасныя дарогі, асфальтавалі пры Брэжневым апошні раз. Дзякуй. Слухаю беларукую “Свабоду”.

(Спадар) “Я радыёслухач “Свабоды” і хацеў бы зьвярнуцца да прафэсара Багданкевіча па наступнаму пытаньню: што такое “дэфолт,” які быў у Расеі ў 1998 годзе, чым ён быў выкліканы і чым ён небясьпечны для простых людзей... Я не магу знайсьці адказу ні ў адной афіцыйнай установе, у Нацыянальным банку нічога ня ведаюць. Таму адзіная надзея – гэта Багданкевіч, прафэсар. Дзякуй”.

(Барыс, Менску) “Незалежнасьць мы ўжо згубілі ў 94-м годзе з дапамогай камуністаў-бальшавікоў. Так што гэтае пытаньне, мабыць, яснае. Калі парушылася Канстытуцыя ў 94-м годзе, мы сталі залежнымі ад Расейскай імпэрыі, альбо 23 красавіка мы сталі ўжо калёніяй”.

(Спадарыня) “Прывітаньне, шаноўная “Свабода”! Я хачу сказаць, я чую песьні шаноўнага Данчыка. Вельмі добрыя песьні, але я хачу сказаць, што ў яго цяпер голас лепшы, чым раней. Раней быў добры, а цяпер яшчэ лепш. Дзякую за песьні, дзякую шаноўнаму Данчыку. Я яшчэ хачу сказаць. У нас ўсё робіць дрэнна Лукашэнка, гэта праўда. Лукашэнка ўсё робіць толькі дрэнна для нашых людзей. І мы толькі чакаем выбараў, каб выбраць дэмакратычнага прэзыдэнта”.

(Спадарыня) “Сёлета, каб зварыць сочыва цукру хапіла ўсім. А вось чаму зьніклі з крамаў шкляныя слоікі беларускай вытворчасьці коштам 700-800 рублёў. На кірмашы такія слоікі ёсьць, але кошт іх 2 000 рублёў”.
XS
SM
MD
LG