Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндзкі банк ацэніць "Белтрансгаз" да канца кастрычніка


Радыё Свабода "Белтрансгаз", “Газпром” і галяндзкі банк "ABN Amro" падпісалі дамову аб правядзеньні ацэнкі беларускай газатранспартнай сыстэмы.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцы ў расейскім ўрадзе. Паводле крыніцы, гэта стала вынікам апошняй сустрэчы старшыні “Газпрому” Аляксея Мілера і генэральнага дырэктара "Белтрансгазу" Дзьмітрыя Казакова.

Чакаецца, што "ABN Amro" завершыць ацэнку да канца сёлетняга кастрычніка. Беларусь і “Газпром” дамовіліся аплачваць паслугі ацэншчыка ў роўных частках.

Рашэньне пра прыцягненьне галяндзкага банку да ацэнкі "Белтрансгазу" было прынятае ў чэрвені сёлета ўрадам Беларусі і “Газпромам”.

Пагадненьне аб продажы кантрольнага пакета "Белтрансгазу" “Газпрому” было падпісанае ў 2002 годзе. Аднак бакі не сышліся ў цане: паводле меркаваньня беларускага боку, цана "Белтрансгазу" складае 5 мільярдаў даляраў, “Газпром” лічыў, што цана "Белтрансгазу" роўная яго балянсаваму кошту – 600 мільёнаў даляраў.

Продаж "Белтрансгазу" быў умовай пастаўкі газу ў Беларусь па ўнутрырасейскіх цэнах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG