Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь Сьвятланай Завадзкай


Радыё Свабода 13 верасьня на вэб-сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя са Сьвятланай Завадзкай. Прачытаць поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі вы можаце на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx

Былы муж Сьвятланы Завадзкай, журналіст Зьміцер Завадзкі, зьнік 7 ліпеня 2000 году. Паводле беларускай апазыцыі і міжнародных праваабарончых арганізацыяў, да гэтага маюць дачыненьне высокія беларускія службоўцы.

Сьвятлана Завадзкая – адна зь лідэраў арганізацыі “Мы памятаем”, у лютым 2006 году разам з Ірынай Красоўскай яна была прынятая ў Белым доме прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.

З адукацыі Сьвятлана – мадэльер-канструктар жаночага адзеньня.

У інтэрвію "Свабодзе" Сьвятлана сказала:

"Можа, гэта будзе гучаць і банальна, але як дзіця, я веру ў добрых і шчырых людзей, што іх больш, і што на іх трымаецца сусьвет. Жадаю я пераменаў у маёй Беларусі, каб кіравалі ёю добрасумленныя людзі. Каб мой сын Юрась жыў у свабоднай краіне. І не баяўся, што калі ён прышпіліць бел-чырвона-белы значак, яго за гэта яго могуць звольніць з інстытуту. Вось у гэта я веру і гэтага жадаю".



XS
SM
MD
LG