Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валеры Мазынскі: “Мы мусім жыць з новымі выпрабаваньнямі”


Радыё Свабода Гаворачы пра ўрокі тэрактаў 11 верасьня 2001 года, беларускі рэжысэр Валеры Мазынскі зьвяртае ўвагу на тое, што падзеі пяцігадовай даўніны ўзьнялі філязофскія пытаньні пра агульныя каштоўнасьці, цану чалавечага жыцьця.

(Мазынскі: ) “Гэта нешта здарылася зь людзьмі да такой ступені, што адны ляцяць, каб узарваць другіх сабою, ідуць, каб узарваць, у мэтро заходзяць… Дзеля чаго? Дзеля ідэі? Тады на якую ступень узышла ідэя, і які кошт любой ідэі нашай, калі кошт чалавека – нішто? Вось гэта пытаньне самае вялікае”.

Спадар Мазынскі перакананы, што паводле сваёй натуры людзі здольныя прызвычайвацца да ўсяго, у тым ліку да тэрарызму, жыць з гэтым і шукаць паратунку.

(Мазынскі: ) “Мне здаецца, што гэта, магчыма, хваля такая ў чалавечым жыцьці, нейкая навала, як гэты СНІД, як нейкія хваробы, якія хвалямі нападаюць, рэжуць і косяць… І мы мусім жыць з гэтымі новымі выпрабаваньнямі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG