Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Вайтовіч: “Міжнародны тэрарызм – гэта асаблівы від вайны”


Радыё Свабода, Менск Акадэмік Аляксандар Вайтовіч зазначае, што тэракты 11 верасьня 2001 года наклалі адбітак на далейшыя падзеі ў сьвеце. У прыватнасьці, ЗША пачалі актыўную дзейнасьць дзеля папярэджаньня падобных выпадкаў, аднак адбыліся падобныя тэракты ў Лёндане і Мадрыдзе. Спадар Вайтовіч мяркуе, што міжнародны тэрарызм толькі выдае сябе як вайну цывілізацый.

(Вайтовіч: ) “Гэта адно зьвяно ў вялікім ланцугу падзей. І да гэтага часу ў сьвеце такая вайна ідзе. І пакуль што не знойдзена такіх захадаў, якія маглі б пакласьці канец гэтаму, шляхам згоды ці якім іншым… На сёньня гэта асаблівы від вайны. Такая вайна ідзе ў Іраку, некаторыя дзяржавы і ўплывовыя фінансавыя колы спрабуюць весьці вайну такім чынам. Дзяржаўныя грошы туды ўліваюцца баявікам, баевікі дзейнічаюць, падводзіцца ідэалягічны падмурак пад усё гэта. Таму гэта й не спыняецца”.
XS
SM
MD
LG