Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У амбасадзе ЗША ў Беларусі адбылася жалобная імпрэза


Радыё Свабода Супрацоўнікі дыпляматычнага прадстаўніцтва ўшанавалі памяць ахвяраў тэракту 11 верасьня 2001 году. На тэрыторыі амбасады ЗША сёньня прыспушчаны дзяржаўны сьцяг.

5 год таму два пасажырскія “Боінгі”, захопленыя тэрарыстамі-сьмяротнікамі, былі накіраваныя ў будынкі вежаў Усясьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку, пахаваўшы пад заваламі блізу трох тысяч чалавек. Трэці захоплены самалёт абрынуўся на частку будынку абароннага ведамства – Пэнтагону – у Вашынгтоне. Чацьвёрты па ліку “Боінг” у той жа дзень упаў на паўдзённым захадзе штату Пэнсільванія – мяркуецца, што дзякуючы высілкам пасажыраў ён не даляцеў да Белага дому.

Агульная колькасьць ахвяраў перавысіла 3 тысячы чалавек.

Пазьней у нашым эфіры меркаваньні жыхароў Менску, як зьмяніўся сьвет пасьля трагедыі 11 верасьня 2001 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG