Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мірон” павіншаваў віцяблянаў з Днём беларускай вайсковай славы


Радыё Свабода, Віцебск Над левым берагам Дзьвіны позна ўночы з 8-га на 9-га верасьня зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.

Сьцяг быў прымацаваны да тэлефонных дратоў на вышыні некалькіх дзясяткаў мэтраў. Разам зь ім быў кароткі ліст са словамі: “Вішую з Днём беларускай вайсковай славы. Мірон”.

Міліцыянты і супрацоўнікі камунальных службаў заўважылі сьцяг не адразу, і аматары шпацыроў па набярэжнай мелі магчымасьць убачыць нацыянальны сымбаль, які лунаў над Дзьвіной.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG