Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы


Радыё Свабода У польскай сталіцы з нагоды Дня беларускай вайсковай славы адбылося шэсьце з нацыянальнымі сьцягамі з цэнтру гораду да будынку, на якім ўсталяваная мэмарыяльная шыльда ў гонар генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.

Каля ста беларусаў, сярод якіх пераважна атрымальнікі стыпэндыі польскага ўраду імя Кастуся Каліноўскага, ўсклалі да шыльды бел-чырвона-белыя кветкі, запалілі зьнічы. Пазьней удзельнікі акцыі праслухалі лекцыю беларускага гісторыка Міхася Чарняўскага, прысьвечаную беларускім вайсковым традыцыям.

Гаворыць адзін з арганізатараў акцыі, старшыня Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі Антось Цялежнікаў.

(Цялежнікаў: ) “Даволі насычаная праграма сёньняшняга сьвяткаваньня. Мы хочам паказаць беларускай моладзі, што ёсьць такія даты ў нашай гісторыі, якія трэба ведаць і шанаваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG