Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Дзяржынску — пра заробкі за мяжою


Радыё Свабода Ці хацелі б вы паехаць на заробкі за мяжу? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да жыхароў Дзяржынску.

(Спадар Аляксей:) “Няма чаго езьдзіць — трэба працаваць дома. Беларусь нас ня крыўдзіць”.

(Карэспандэнт: ) “Ці хацелі б паехаць за мяжу?”

(Спадар Віталь: ) “Хацелі б. Там магчымасьцяў больш. У нас толькі пара заводаў працуе, і ўсё. Выміраюць”.

(Спадар Андрэй: ) “Усе прадпрыемствы ляжаць, павальна. Няма дзе зарабіць вялікіх грошай. Можа, толькі на нейкіх асноўных заводах у Менску. А так у Дзяржынску няма дзе працаваць”.

(Спадарыня Вера: ) “Я не разумею тых людзей, якія едуць за мяжу. Сказаць, што няма працы? У Менск едуць. Тут электрычкай можна ў Негарэлае, Фаніпаль — куды хочаш. Я зь вёскі, але зь дзяржынцамі шмат кантактую і ня ведаю, каб тут нехта надта рваўся за тую мяжу. Я патрыётка”.

(Спадар Аляксандар: ) “Не”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму?”

(Спадар Аляксандар: ) “Я былы афіцэр. Так што за мяжу я ніяк не магу. Я выхаваны ў Савецкім Саюзе”.

(Спадар Васіль: ) “Гледзячы якія ўмовы, якая зарплата… Дык чаму ж ня зьезьдзіў бы! А так, можа, паедзеш дый не прыедзеш! У Расею ж, бывае, едуць, а назад бяз грошай едуць. Ехалі за вялікай капейкай, а прыехалі без капейкі”.

(Спадарыня Віка: ) “Дзяўчатам не рэкамэндуецца ехаць за мяжу, таму што трапляюць у сэксуальнае рабства ў асноўным”.

(Спадар Зьміцер: ) “У мяне няма знаёмых, якія б езьдзілі. У Беларусі працы хапае”.

(Спадар Уладзімер: ) “Калі ёсьць магчымасьць паехаць за мяжу, то можна і паехаць. Каб зарабіць”.

(Карэспандэнт: ) “Што вы чулі пра ўмовы там?”

(Спадар Вячаслаў: ) “Вядома, за мяжой, кажуць, лепшыя. Вось у мяне сяброў шмат зьехала за мяжу, нармалёва атрымліваюць. Пішуць, што не падманваюць там, усе ўмовы выконваюць”.

(Спадар Уладзімер: ) “Там больш адказная арганізацыя працы, чым у нас”.

(Спадар Вячаслаў: ) “За мяжой ёсьць і інструмэнт усялякі. У нас вось заводы паўразбураныя. Трэба рэжучы інструмэнт, а яго няма. А за мяжой, распавядалі, усё ёсьць. Станок нармалёва працуе”.

(Карэспандэнт: ) “У якой, на вашу думку, краіне лепш працаваць?”

(Спадар Вячаслаў: ) “Я б паехаў у Нямеччыну, у Англію”.

(Спадар Уладзімер: ) “Я б паехаў у Галяндыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG