Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фэстывалі “Белая Вежа” ня будзе беларускамоўных спэктакляў


Радыё Свабода Міжнародны тэатральны фэстываль “Белая Вежа”, які адкрываецца сёньня ў Берасьці, будзе пераважна расейскамоўным

Арганізатары мерапрыемства, якое сёлета адбываецца адзінаццаты раз, тлумачаць запрашэньне галоўным чынам расейскамоўных тэатральных калектываў з розных краінаў сьвету тым, што да фінансаваньня фэстывалю спрычыніўся сталы камітэт “саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі”. Між тым, Міністэрства культуры Беларусі ўжо некалькі гадоў запар адмаўляецца даваць сродкі на правядзеньне гэтага фэстывалю.

Акрамя расейскамоўных твораў, у конкурснай праграме “Белай Вежы” драматычныя тэатры пакажуць сёлета спэктаклі на польскай, славацкай, пэрсыдзкай, турэцкай мовах — але ніводнага спэктаклю па-беларуску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG