Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Імёны Свабоды": Масей Сяднёў (1.9.1913 — 4.2.2001)


Уладзімер Арлоў, Менск Новая перадача сэрыі "Імёны Свабоды"

Пасьля зьяўленьня на палітычнай мапе сьвету незалежнай Беларусі ў творах Сяднёва загучалі іншыя (зрэшты, зусім не заўсёды аптымістычныя) інтанацыі. Ён наведаў Бацькаўшчыну, дачакаўся дзьвюх выдадзеных “Мастацкай літаратурай” кнігаў. У адной зь іх, што так і называецца, — “Масеева кніга” (1994), самыя цікавыя старонкі — гэта ўспаміны пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Язэпа Пушчу, Ларысу Геніюш... Тамсама зьмешчанае эсэ “З майго Менску — у Мінск”, дзе спадар Масей наноў, пасьля пяцідзесяці гадоў расстаньня, адкрывае для сябе Беларусь. Найглыбей яго ўразіла, што Менск — прыгожы й сучасны эўрапейскі горад — не гаворыць па-беларуску. “Зьехала некуды Беларусь, тая, што я ведаў, і пытаўся я ў сябе самога, ці вернецца яна і калі?..”

увесь тэкст
XS
SM
MD
LG