Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Няўжо Ніязаў са сваім кіраваньнем у Туркмэніі дэмакрат?"


Радыё Свабода Водгукі слухачоў за пятніцу, 8 верасьня. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар: ) “Паважаная “Свабода,” добры дзень. Многія вашыя перадачы заслугоўваюць увагі: аналітычныя, “Праскі акцэнт”, дыскусіі, "Падарожжы “Свабоды”, вельмі ўдалая перадача “Верасень з Данчыкам”.

Аднак у Вашых перадачах многа тэндэнцыйнасьці. Вось прагучала такая лухта: быццам бы Грузія і Армэнія найбольш спрыяльныя для інвэстыцый. Якая можа быць спрыяльнасьць, калі гэтыя дзяржавы няўстойлівыя, у Грузіі вядуцца ваенныя дзеяньні ды карупцыя? Гэта абсалютная лухта! Далей, пра Лукашэнку. Вы сказалі, што ён дыктатар. Калі б ён быў дыктатарам, дык не было б вашага прадстаўніцтва ў Менску. Усё пазнаецца ў параўнаньні. Няўжо Ніязаў са сваім кіраваньнем у Туркмэніі дэмакрат? Там, пэўна, і вашага прадстаўніцтва, “Свабоды”, няма. Таму менш тэндэнцыйнасьці ў сваіх перадачах. Пэўна, каб Лукашэнка хваліў Амэрыку і Захад, у вас былі б іншыя меркаваньні пра яго. Усяго Вам добрага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG