Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Маланкай абабегла сярод беларускай моладзі звестка аб адкрыцці пры філалагічным факультэце Варшаўскага універсітэта аддзялення беларускай філалогіі” (1966)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 8 верасьня

“Комуніст”, 1936 год. Пастанова ЦВК СССР:

“1. Устанавіць для больш выдаючыхся дзеячоў мастацтва народаў Саюза ССР, асабліва адлічыўшыхся ў справе развіцця советскага тэатра, музыкі і кіно, званне “Народны артыст Саюза ССР”. 2. Званне “Народны артыст Саюза ССР” прысвайваецца пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР па прадстаўленню Усесаюзнага Камітэта па справах мастацтва пры СНК Саюза ССР”.

“ЛіМ”, 1956 год. Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР:

“1. Улічваючы пажаданне Камітэта па міжнародных Сталінскіх прэміях, перайменаваць міжнародныя Сталінскія прэміі ў міжнародныя Ленінскія прэміі “За ўмацаванне міру паміж народамі”. 2. Устанавіць, што асобы, якія ўзнагароджваюцца міжнароднай Ленінскай прэміяй, атрымліваюць: а) дыплом лаўрэата міжнароднай Ленінскай прэміі; б) залаты нагрудны медаль з патрэтам В.І.Леніна; в) грашовую прэмію ў размеры 100 тысяч рублёў”.

“Ніва”, 1966 год:

“Маланкай абабегла сярод беларускай моладзі звестка аб адкрыцці пры філалагічным факультэце Варшаўскага універсітэта аддзялення беларускай філалогіі. Шмат моладзі — выпускнікоў беларускіх школ выказала жаданне паступіць на гэтае аддзяленне. Як паведамляе наш карэспандэнт Янка Галубоўскі, толькі з адной Гайнаўкі ёсць ужо 12 кандыдатаў на беларускую філалогію”.
XS
SM
MD
LG