Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Фядута: “Булахаў мог заняць вельмі высокую пасаду”


Радыё Свабода, Менск Вельмі супярэчлівай постацьцю ў беларускай палітычнай гісторыі назваў Дзьмітрыя Булахава палітоляг Аляксандар Фядута.

(Фядута: ) “Чалавек быў таленавіты і амбіцыйны, але лёс яго склаўся так, што ён ня здолеў рэалізавацца. У краіне з разьвітымі дэмакратычнымі працэдурамі Булахаў мог заняць вельмі высокую пасаду. Ён мог стаць міністрам, ён мог стаць генэральным пракурорам нават, сапраўды, як калісьці і хацеў, старшынём Канстытуцыйнага суду. Але ў нашай дзяржаве, дзе талент чалавека значыць значна менш, чым адносіны да яго кіраўніка дзяржавы, прычым нават нейкая прафэсійная зайздрасьць, ягоны лёс склаўся так, як ён склаўся. Нягледзячы на тое, што Зьміцер Пятровіч калісьці спадзяваўся нават стаць прэзыдэнтам з пэўным часам, ён застаўся на ўзроўні памочніка прэзыдэнта. Пакінуў па сабе памяць у дзяржаве, я б сказаў, ня вельмі ўжо і добрую. Але мне шкада. У нас былі неблагія адносіны…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG