Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анатоль Лябедзька: "Патэнцыял Булахава ня быў скарыстаны"


Радыё Свабода Лідэр АГП Анатоль Лябедзька і Дзьмітрый Булахаў ня толькі працавалі разам у Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня. У той час яны сябравалі. І вось што ўзгадвае сёньня пра нябожчыка спадар Лябедзька:

(Лябедзька: ) "Я думаю, ягоны патэнцыял ня быў скарыстаны. На мой погляд, яму патрэбна было прымаць сур’ёзнае рашэньне і ісьці ў адкрытую палітыку, у адкрытую барацьбу.

Ён выбраў іншы шлях, і пайшоў на шматлікія кампрамісы з уладай. І ён згубіў сябе, свой талент, сваю харызму, той патэнцыял, які ў яго быў.

У жыцьці можна зрабіць памылкі. Але нельга зьмяняць сваім прынцыпам. Калі яны былі публічна дэкляраваны на пачатку палітычнай кар''еры, дык іх і трэба было трымацца".
XS
SM
MD
LG