Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астрэйка і Дранчук 200 дзён знаходзяцца за кратамі<b/>


Любоў Лунёва, Менск Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Міколу Астрэйку і Цімафея Дранчука арыштавалі разам з Энірай Браніцкай і Аляксандрам Шалайкам 21 лютага. Іх абвіначвалі ў кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы і інтарэсы грамадзян, а таксама ў падрыхтоўцы тэрактаў з мэтай зьмены канстытуцыйнага ладу.

Але Суд Цэнтральнага раёну Менску судзіў іх толькі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Эніра і Аляксандар выйшлі на волю пасьля 6 месяцаў адбыцьця пакараньня. Паводле прысуду Цімафей Дранчук правядзе ў месцах пазбаўленьня волі яшчэ 5 месяцаў, а Мікола Астрэйка – амаль паўтара гады.

15 верасьня ў менскім судзе будзе разгледжаная апэляцыя актывістаў “Партнэрства” на прысуд раённага суду, іх сваякі спадзяюцца, што Астрэйка і Дранчук выйдуць на волю.

У Цімафея Дранчука за час ягонага знаходжаньня пад вартай нарадзіўся сын. А ў сям’і Міколы Астрэйкі днямі чакаюць нараджэньне дзіцяці.
XS
SM
MD
LG