Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымана група беларускіх крымінальнікаў


Радыё Свабода У Маскве сёньня затрымана група беларускіх грамадзянаў, якія падазраюцца ва ўчыненьні асабліва цяжкіх злачынстваў. Адзін зь іх – кіраўнік гомельскай злачыннай групоўкі “Пажарнікі” Бярэзін. Да гэтага часу ён хаваўся ў Расеі.

Апрача таго, цягам мінулых сутак на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі затрыманыя два ўдзельнікі злачыннай арганізацыі Марозава. Яна дзейнічала ў Гомелі цягам 10 гадоў, учыняла забойствы, згвалтаваньні, рабаўніцтвы.

Найбліжэйшым часам 10 асобаў, што абвінавачваюцца ва ўчыненьні злачынстваў у Гомельскай вобласьці, будуць экстрадаваныя ў Беларусь.

Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Гомелі паведаміў міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў. У абласным цэнтры праходзіць аб`яднаная калегія міністэрстваў унутраных справаў Беларусі і Расеі па пытаньнях міграцыі і вышуку зьніклых людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG