Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На пінчука могуць завесьці крымінальную справу за абразу прэзыдэнта


Радыё Свабода 2 верасьня, на другі дзень пасьля візыту ў Пінск Аляксандра Лукашэнкі, спадар Кароль прынес да мясцовага стадыёну “Хваля” ночвы, насыпаў туды памідораў, а побач прымацаваў плякат антылукашэнкаўскага зьместу.

Праз паўгадзіны да месца правядзеньня акцыі прыехалі міліцыянты. Яны затрымалі Леаніда Караля, і наступныя двое сутак той правёў у часовым ізалятары — чакаў суду. Аднак судзьдзя Стасевіч адмовілася разглядаць справу — яна заявіла, што паводле гэтага ўчынку трэба было складаць не адміністрацыйны пратакол, а распачынаць крымінальную справу.

Пакуль праваахоўныя органы Пінску праводзяць разьбіральніцтва здарэньня, Леанід Кароль адпушчаны на волю.
XS
SM
MD
LG