Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Чыгір скардзіцца ў Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі


Галіна Абакунчык, Менск Настаўнік Алесь Чыгір зьвярнуўся са скаргай у Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі, а таксама падрыхтаваў пазоў у суд на гарадзкую управу адукацыі за незаконнае звальненьне.

Пратакол аб ягоным адміністрацыйным арышце па-ранейшаму знаходзіцца ў пракуратуры Ленінскага раёну Бабруйску. Але Алесь Чыгір перакананы, што ягоная справа будзе вырашацца не ў Бабруйску й нават не ў Магілёве, а на больш высокім узроўні.

Нагадаем, 31 жніўня настаўнік гісторыі Алесь Чыгір ланцугамі прывязаўся да слупа недалёка ад будынку гарвыканкаму на знак пратэсту супраць звальненьня са школы за ўдзел у палітычных падзеях падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Разам зь ім затрымалі 10 журналістаў розных незалежных выданьняў, якія асьвятлялі падзею.

Дэпутат Бабруйскага гарсавету, настаўнік гісторыі Алесь Чыгір застаецца беспрацоўным ад сярэдзіны жніўня. На ягоным утрыманьні трое непаўналетніх дзяцей, а таксама жонка, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.
XS
SM
MD
LG