Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прапанавана цягам месяца перавесьці ўсе ўнутраныя і вонкавыя шыльды і надпісы ў гарадзкіх прадпрыемствах канторы — на 4 дзяржаўныя мовы БССР” (1926)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 7 верасьня

“Звезда”, 1926 год:

“Нацкамісія пры ЦВК прапанавала менскай паштова-тэлеграфнай канторы ў трохмесячны тэрмін перавесьці свой апарат на беларускую мову. Пасьля гэтага тэрміну будзе праведзена праверка ведаў беларускай мовы працаўнікамі канторы. Адначасова прапанавана цягам месяца перавесьці ўсе ўнутраныя і вонкавыя шыльды і надпісы ў гарадзкіх прадпрыемствах канторы — на 4 дзяржаўныя мовы БССР, а ў вясковых — на дзьве мовы, беларускую і расейскую”.

“ЛіМ”, 1936 год. Верш К.Крапівы “Чорныя гады”:

“Са шчылін смуроднай трацкісцкай руіны, З брудных прытулкаў подлае здрады, К вялікаму сэрцу вялікай краіны Паўзлі-падкрадаліся чорныя гады. Лісліва шыпелі, звіваліся вужам І ўпотайкі пырскалі ядам. Мы мудрага шчыльнай сцяною акружым, Галовы мы скруцім гадам. Ў каго-б маладушна рука задрыжала — Адпомсціць нягоднікам карай крутою? Вырвем у гада паганае жала, Хай здохне пад нашай пятою”.

“ЛіМ”, 1946 год. Пра беларускае кіно:

“За чацвёртую сталінскую пяцігодку кіно-студыя “Советская Беларусь” павінна будзе выпусціць не менш 7-мі поўнаметражных фільмаў і некалькі дзесяткаў кароткаметражных. На працягу пяцігодкі ў Мінску будзе пабудавана новае памяшканне для кіно-студыі, якая штогод будзе выпускаць пяць поўнаметражных фільмаў. На беларускую мову дубліраваны вядомыя советскія фільмы: “Вялікі пералом”, “Чалавек №217”, “Гэта было ў Данбасе”, “Нескароныя” і “Сыны”… На літоўскую мову кіно-студыяй “Советская Беларусь” будуць дубліраваны фільмы “Клятва”, “Вялікі пералом” і “Добры дзень, Масква!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG