Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” 6 верасьня


Зьміцер Падбярэскі, Менск “Начная аблога” вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!

Найбольш папулярная спартовая газэта краіны "Прессбол" на сваім сайце адкрыла кругласуткавую стужку спартовых навінаў з усяго сьвету. І калі ў гэты момант у вас раптам зламаўся тэлевізар, сачыце за спартовымі падзеямі з дапамогай гэтага сайту.

Сайт менскай гарадзкой гульні па арыентаваньню otryv.runcity.ru абвяшчае пра новы туры, які адбудзецца 9 верасьня. На старонцы зьмешчана тлумачэньне: “Спаборніцтвы адбываюцца ў гонар штогадовага Сусьветнага дня гарадзкой экалёгіі і свабоды ад асабістага транспарту World Carfree Day. Адначасова яны прысьвячаюцца памяці гарадзкога тралейбуснага дэпо №1, якое зачыняецца”.

Наведвальнікі беларускага Сеціва пачалі рыхтавацца да сьвята Дня гораду. Мяркуючы па допісах на форуме podarik.com прапануе набыць асадку для шпаргалак коштам 8000 рублёў. Гэтая нібыта звычайная асадка, якая піша бясколерным атрамантам. Аднак зроблены запіс можна прачытаць, скіраваўшы на аркуш прамень ультрафіялету. Аўтары праэкту раяць: “Калі вы студэнт ці школьнік — вы адшукалі тое, што вам патрэбна. Цяпер сьпісваць яшчэ прасьцей!”

На форуме сайту Інтэгратар нехта Інтэгратар разважае пра грашовыя выйгрышы: “Дадзеныя практычнай псыхалёгіі сьведчаць, што чалавек неўсьвядомлена спрабуе пазбавіцца ад шчасьця, якое на яго звалілася, таму што ня ведае, што зь ім зрабіць. Паводле амэрыканскай статыстыкі, 99% лятарэйных мільянэраў праз год сваіх мільёнаў ужо ня мелі. Да каго цалкам легальна пераходзяць грошы? Параю літаратуру: Казка пра Курачку рабу”.

Zmila ў сваім дзёньніку на сайце Жывы журнал Zmila zmila.livejournal.com дзеліцца ўражаньнямі пра сайт Абсурдапэдыя, які знаходзіцца па лучыве absurdopedia.wikia.com Вось што ён вычытаў там пра Японію: “99,9 % насельніцтва Японіі складаюць японцы. Многія эўрапейцы лічаць японцаў вузкавокімі, але насамрэч гэта ня так. Сакрэт — у хітрым (так званым “ленінскім”) прыжмуры, які продкі японцаў засвоілі шмат стагодзьдзяў таму ў якасьці баявога прыёму, што дазваляў заблытаць ворага”.

А я нагадваю: не забывайцеся дасылаць свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустэнемся …
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG