Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: пададзеная заяўка на мітынг у абарону Казуліна


Радыё Свабода Заяўка на правядзеньне 16 верасьня пікету і мітынгу з патрабаваньнем вызваліць былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна накіравана на імя старшыні Магілёўскага гарвыканкаму.

Адметнасьць акцыі ў тым, што яе арганізатарам выступае ня толькі абласная суполка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — партыі, якую ўзначальвае Аляксандар Казулін. Да сацыял-дэмакратаў гэтым разам далучыліся мясцовыя аддзяленьні Аб''яднанай грамадзянскай партыі і Партыі камуністаў Беларускай. Кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў спадзяецца, што прыклад сумесных акцый будзе пераняты і ў іншых рэгіёнах Беларусі.
XS
SM
MD
LG