Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>“Госьць на Свабодзе” – Вячаслаў Герасіменка</B>


Радыё Свабода У чацьвер, 7 верасьня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52 адказвае былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня ад Петрыкаўскай выбарчай акругі Вячаслаў Герасіменка.

Ён мае дзьве вышэйшыя адукацыі: інжынэра-мэханіка і журналіста. Уваходзіў у фракцыю Станіслава Багданкевіча “Грамадзянскае дзеяньне”, падпісаўся пад патрабаваньнем імпічмэнту для прэзыдэнта.

Восем год пасьля гэтага ня меў сталай працы. Жыў часовымі заробкамі журналіста, працаваў на будоўлях расейскай сталіцы і Падмаскоўя. У прыватнасьці, з адбойным малатком дэмантажаваў славуты гатэль “Масква”.

Не аднойчы станавіўся сьведкам рабаўніцтва так званых гастарбайтэраў, дасьледаваў праблему зьнікненьня і забойства беларусаў, якія выяжджалі ў Расею на заробкі.

(Герасіменка: ) “Я сустракаў людзей з усіх шасьці абласьцей. Як правіла, гэта былі раённыя цэнтры. Нават Пінск – здавалася б, такі індустрыяльны, аднак і адтуль едуць на заробкі. Некаму пашчасьціла, нехта бясплатна адпрацаваў, а нехта, на жаль, ня змог вярнуцца. Вёў такую статыстыку, і магу сказаць: альбо пан, альбо прапаў...”

Пытаньні Вячаславу Герасіменку можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Паспрачайцеся з цікавым суразмоўцам, падзяліцеся зь ім сваёй ідэяй!
XS
SM
MD
LG