Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў сяброў “Грамады” газэты й кнігі


Радыё Свабода Супрацоўнікі мытнага пераходу “Церахоўка”, што ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці, канфіскавалі ў сяброў “Грамады” з Бабруйску газэты й кнігі.

Выдавец грамадзка-палітычнай газэты “Памяць і сучасьнікі” Валянцін Паборцаў перавозіў 150 асобнікаў выданьня з Украіны. За мяжой газэта стала выходзіць пасьля таго, як яе адмовіліся браць друкарні Бабруйску.

Разам з газэтай Валянцін Паборцаў перавозіў таксама сыгнальныя асобнікі кніг “Чаму Лукашэнка любіць Сталіна” і “Судзілішча”, якая зьмяшчае хроніку падзеяў вакол Аляксандра Казуліна. Яны былі канфіскаваныя разам з кампакт-дыскамі, якія ўтрымлівалі зьмест і макеты кніг. Кнігі й дыскі знаходзяцца пад арыштам яшчэ з 25 жніўня, але на запыты й патрабаваньні выдаўца і сяброў “Грамады” вярнуць адабранае кіраўніцтва мытні “Церахоўка” не адказвае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG