Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці дэпутатаў просяць расказаць, што зроблена


Радыё Свабода Кіраўнікі Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зьвярнуліся да дэпутатаў гарадзкога савету ў Берасьці.

У сваім звароце Ігар Маслоўскі, Ганна Канюс і Валянцін Лазарэнкаў паведамляюць, што хочуць атрымаць адказы на пытаньні, якія тычацца дзейнасьці мясцовых дэпутатаў, іхніх кантактаў з выбарцамі і прапаноў наконт выкананьня гарадзкога бюджэту, вырашэньня праблемаў камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкаваньня Берасьця. Аўтары звароту таксама хочуць даведацца ад дэпутатаў, якія са сваіх перадвыбарчых абяцаньняў яны здолелі выканаць.

Аналягічныя звароты зьбіраюцца накіраваць на адрас берасьцейскіх дэпутатаў і мясцовыя актывісты Партыі камуністаў Беларускай.
XS
SM
MD
LG