Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Валеры Бараноўскі спыніў галадоўку (абноўлены)


Севярын Квяткоўскі, Менск Акцыя пратэсту цягнулася дзесяць дзён. 56-гадовы салігорац аспрэчваў суд і ягоныя вынікі — Валер’я Бараноўскага зьвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці (перагон з-за мяжы і продаж аўтамабіляў). Прысуд — тры гады зьняволеньня з адтэрміноўкай на паўтара году і вялікі штраф. Празь дзесяць дзён галадоўкі Валеры Бараноўскі спыніў акцыю пратэсту.

Чаму Валеры Бараноўскі кінуў галадаць?

(Бараноўскі: ) “З боку ўлады ніякай рэакцыі на маю акцыю. Так што — я спыніў. Цяпер п’ю кефір, малако — паступова выходжу”.

Пра пачатак акцыі была паінфармаваная мясцовая пракуратура — пісьмова, і Салігорскі гарвыканкам — вусна. З выканкаму да галадоўніка адзін раз накіравалі брыгаду хуткай дапамогі, для кантролю. Іншай рэакцыі з боку ўлады не было.

Адзіным даходам Валер’я Бараноўскага апошнія гады была перагонка аўтамабіляў з-за мяжы: адзін-тры разы на год. Салігорац усё рабіў афіцыйна, сплачваў падаткі. І вось сёлета дазнаўся ад фінансавай міліцыі, што парушыў заканадаўства пра прадпрымальніцтва. Сам працэс суду Валеры Бараноўскі апісаў так: “Прадстаўленыя сьледчым у судзе сумы былі ўзятыя са словаў. Копіі дамоваў да ўвагі не бяруцца. Банкаўскі чэк зь пячаткай не бярэцца да ўвагі”.

Падчас галадоўкі мясцовыя маладыя актывісты падтрымалі Валер’я Бараноўскага інфармацыйна — раздавалі мінакам улёткі пра акцыю пратэсту. Адзін з актывістаў, школьнік Іван Шыла, быў затрыманы міліцыяй.

Сёлета ў Салігорску актывісты дэмакратычнага руху трымалі дзевяцідзённую галадоўску з палітычнымі патрабаваньнямі. А ў Берасьці пятнаццаць працаўнікоў фірмы маршрутнага таксі галадалі, пратэстуючы супраць налічэньня дзяржавай шматмільённых выплатаў. Ва ўсіх выпадках мясцовыя ўлады не пайшлі насустрач пратэстоўцам.

Як Валеры Бараноўскі бачыць разьвязаньне канфлікту?

(Бараноўскі: ) “Я буду плаціць штомесяц 50 рублёў. Я вырашыў: яны зь мяне зьдзекуюцца, і я буду зьдзекавацца. Чаму і спыніў”.

Цяпер Валеры Бараноўскі знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.

Гл. таксама: •
Салігорск. Галадоўнік Валер Бараноўскі.Фота: Малады Фронт.
XS
SM
MD
LG