Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Салігорску Валеры Бараноўскі спыніў галадоўку


Севярын Квяткоўскі, Менск Акцыя пратэсту цягнулася дзесяць дзён. 56-гадовы салігорац аспрэчваў рашэньне суду.

Валер’я Бараноўскага абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці — перагон з-за мяжы і продаж аўтамабіляў. Прысуд — тры гады зьняволеньня з адтэрміноўкай на паўтара году. Таксама суд забавязаў Валер’я Бараноўскага выплаціць у бюджэт дзяржавы 26 мільёнаў рублёў. Паколькі ўлады не рэагавалі на ягоную галадоўку, прадпрымальнік вырашыў акцыю спыніць і выплочваць штраф па 50 руб. штомесяц.

Падчас галадоўкі мясцовыя маладыя актывісты падтрымалі Валер’я Бараноўскага інфармацыйна — раздавалі мінакам улёткі, дзе распавядалася пра акцыю пратэсту. Адзін з актывістаў, школьнік Іван Шыла, быў затрыманы міліцыяй.

Сёлета ў Салігорску актывісты дэмакратычнага руху трымалі дзевяцідзённую галадоўку з палітычнымі патрабаваньнямі. А ў Берасьці пятнаццаць працаўнікоў фірмы маршрутнага таксі галадалі, пратэстуючы супраць налічэньня дзяржавай шматмільённых выплатаў. Ва ўсіх выпадках мясцовыя ўлады не пайшлі насустрач пратэстоўцам.
XS
SM
MD
LG