Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы на кватэрах моладзевых актывістаў


Любоў Лунёва, Менск На кватэрах актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху менчукоў Жаны Ямайкінай і Юрася Ягорава міліцыя правяла ператрус. Пры гэтым міліцыянты спасылаліся на распараджэньне супрацоўніцы віцебскай міліцыі Вольгі Зыль. Яна вядзе сьледзтва ў крымінальнай справе, якую распачалі паводле падзеяў 17—18 чэрвеня ў Віцебску.

Нагадаем, што тады некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў моладзевага руху вывесілі ў горадзе некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, а таксама зрабілі надпісы “Свабоду палітвязьням”. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькіх чалавек. Потым на кватэрах актывістаў правялі ператрусы.

У выніку ператрусу у Жаны Ямайкінай забралі кампутар, нататнік і мабільны тэлефон. У Юрася Ягорава — кампутар, сыстэмны блёк, тры ўлёткі з заклікам удзельнічаць у “Чарнобыльскім шляху” і нататнікі.
XS
SM
MD
LG