Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што пісалі газэты 5 верасьня ў розныя гады


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Некалькі выбраных нататак з 1926, 1936 і 1966 гадоў

“Беларуская крыніца”, 1926 год:

“Чыгуначная канфэрэнцыя між Польшчай і Саветамі дагаварылася, што ў хуткім часе будзе адкрытая выменная чыгуначная станцыя Аляхновічы на граніцы савецка-польскай. Дзеля гэтага абедзьве староны забавязаліся пабудаваць адпаведны лік брэйтшнехероўскіх вагонаў, такіх, восі якіх можна будзе датасаваць з нармальнай шырыні да шырэйшых чыгунак савецкіх”.

“Рабочий”, 1936 год:

“Падчас таварыскай сустрэчы па футболе 30 жніўня між дзіцячымі камандамі “Дынама” й “Спартак” каманда “Дынама”, не пагадзіўшыся з рашэньнем судзьдзі, самавольна пайшла з поля, ня скончыўшы матчу. Гэты ўчынак зьяўляецца антыфізкультурным, а таксама палітычна нявытрыманым. Гэта парушэньне элемэнтарнай фізкультурнай дысцыпліны, першае за два гады існаваньня нашай каманды. І, безумоўна, зьявіцца й апошнім. З даручэньня каманды — капітан каманды “Дынама” Д.Іофэ”.

“Бацькаўшчына”, 1966 год

У літаратурным дадатку, прысьвечаным памяці Якуба Коласа, Станіслаў Станкевіч піша:

“Стэрарызаваны маральна й зламаны духова Колас становіцца пасьля памятнага 1930 году казённым бальшавіцкім паэтам і аўтарам панэгірычных хваласьпеваў антынароднаму бальшавіцкаму рэжыму… Колас стаўся трагічнай ахвярай найцяжэйшага гістарычнага выпрабаваньня беларускага народу, пакінутага на ласку й няласку маскоўска-бальшавіцкага акупанта, бязьлітаснага ў сваім нішчэньні ўсяго беларускага навет рукамі найлепшых сыноў Беларусі”.
XS
SM
MD
LG