Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У “Газпраме” нагадалі сваю пазыцыю адносна Беларусі


Радыё Свабода Напрыканцы мінулага тыдня ў Пінску кіраўнік дзяржавы заявіў, што Расея прапануе Беларусі газ па больш высокім цэнам, чым Нямеччыне. І дадаў: Менск ніколі ня будзе купляць паліва даражэй, чым Бэрлін. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, кошты павінны быць такія, як ў Расеі, бо гэта закладзена дамовай аб саюзнай краіне.

Прэсавы сакратар старшыні праўленьня “Газпраму” Сяргей Купрыянаў адмовіўся камэнтаваць ход беларуска-расейскіх перамоваў. Аднак ён зьняпраўдзіў меркаваньне, што Расея, маўляў, прапануе Беларусі газ даражэй, чым Нямеччыне. Адносна таго, ці будуць цэны для Беларусі такімі ж, як і для расейскіх суб’ектаў гаспадараньня спадар Купрыянаў адзначыў:

(Купрыянаў: ) “Наша пазыцыя заключаецца ў тым, што цэны на газ для Беларусі павінны адлюстроўваць рынкавую кан’юнктуру”.

Раней кіраўнікі “Газпраму” заяўлялі, што практычна ўсе краіны СНД за выключэньнем Беларусі купляюць газ па рынкавых цэнах. Паводле кантракту, дасланага беларускаму ўраду, на наступны год прапануецца базавая цана ў 200 даляраў з формулай цаны, якая бярэцца з эўрапейскіх узораў.
XS
SM
MD
LG