Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Што мне рабіць, людзі добрыя?! У мяне хочуць забраць маіх дзяцей!”


Радыё Свабода, Менск Тэлефанаваньні слухачоў на менскі нумар 290-39-52

(Спадар) “Паважаная “Свабода,” калісьці я слухаў Вашае радыё, можа, месяц таму ці больш, і пачуў такое выказваньне Аляксандра Мілінкевіча, што праз два тыдні яны пакужуць сваю працу. Праходзіць больш за месяц, а не пра якую працу я не пачуў ні па радыё, не пабачыў у паштовай скрыні – нідзе. Справа ў тым, што выйсьці куды-небудзь я не магу, таму што хворы. Вось такое пытаньне. І яшчэ. Ваша радыё чуваць вельмі і вельмі кепска, толькі на кароткіх хвалях. На сярэдніх, 612, як не паспрабуеш, нічога не чуваць. “Нямецкую хвалю,” Deutche Welle, чуваць добра. Вы вельмі шмат гадзін працуце, але хоць бы калі Вас было чуць…Чаму ў Вас так часта мяняюцца хвалі?”

(Спадар) “Хачу выказаць меркаваньне наконт школы. Школа, у першую чаргу, павінна даваць веды па прадметах навучаньня. Прадметы трэба перагледзець, пакінуць толькі тыя, якія запатрабаваны ў далейшым жыцьці, і пакінуць толькі тыя веды, якімі карыстаюцца, а ўсю астатнюю лухту не вывучаць. Выкладаць павінны прафэсіяналы, гэта значыць тыя, хто добра ведае школьную праграму і можа давесьці веды на простай і даступнай мове. Лічу, што зусім не абавязкова вышэйшая адукацыя выкладчыка, галоўнае – веды па прадмеце навучаньня і мэтодыкі выкладаньня. Каб выкладаць азы ў першай клясе ды і зусім у школе, сорам вучыцца ў ВНУ 5 год, вывучаць вышэйшую матэматыку, каб потым вучыць складаць, адымаць, дзяліць. Сорам за сыстэму навучаньня і праграмы па прадметах. Дзякуй.”

(Спадар) “ Перадаюць, што кангрэс другі. Адкуль гэты кангрэс?! Хіба Вы можаце Ізраіль …другі пункт? Ніколі ў жыцьці! Зразумейце! Што немец, што Ізраіль – аднолькава. Яны ўжо распаўсюдзіліся як мурашкі.”

(Спадар) “Добры дзень. Не за гарамі выбары ў мясцовыя органы ўлады. Цікава, ці будзе тут выкарыстоўвацца, так званае, датэрміновае галасаваньне, якое так упадабалі падчас прэзыдэнцкіх выбараў. У прынцыпе, я ня маю нічога супраць датэрміновага галасаваньня, галоўнае, каб усё рабілася па закону і сумленна. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў, са слоў майго сына-студэнта, датэрмінова галасаваць гналі строем, яшчэ і пагражалі : “Паспрабуй толькі не прыйсьці і не прагаласаваць!” Ад сябе дадам, гналі галасаваць датэрмінова ня толькі студэнтаў: сілавыя структуры і армія таксама не засталіся ў баку, ды і “сьвядомыя” лукашытсы пасьпяшаліся таксама прагаласаваць датэрмінова. Гэта значыць, што практычна палова выбарнікаў прагаласавала датэрмінова. Узьнікае пытаньне, для чаго ўсё гэта робіцца. А адказ просты: усе гэтыя галасы (не істотна, хто за каго галасаваў) аддалі Аляксандру Рыгоравічу, плюс 35-40 %, якія ён, скажам так, атрымаў законным шляхам – вось вам і тыя 80 %, ці колькі ён там атрымаў? А задача спадарыні Ярмошынай была ў тым, каб забясьпечыць перамогу Аляксандру Рыгоравічу ўжо ў першым туры, таму што другога тура ён баяўся як агню. Калі б быў другі тур выбараў, то міт Аляксандра Рыгоравіча пра нібыта ўсенародную падтрымку разваліўся б,як картачны дамок.”

(Віктар Бутто зь Менску) “Гарадская і рэспубліканская ўлада ў горадзе Менску для мяне, ліквідатара ЧАЭС па артыкулу 19, аказаліся ў 91 і наступныя 13 год больш небясьпечнымі, чым для безабароннага дзіцяці безадказныя бацькі, якія заміж выкананьня сваіх бацькоўскіх абавязкаў зьдзяйсьняюць над ім асабліва небясьпечныя крымінальныя злачынствы. І вінаватым заўсёды застаецца іх скалечанае дзіця. Бацькі ў ліквідатараў ЧАЭС – дзяржавы СССР і БССР, а Рэспубліка Беларусь і Расейская Фэдэрацыя зьяўляюцца іх пераемнікамі, што знаходзяцца ў адной саюзнай дзяржаве.”

(Спадар) “Добры дзень, паважаная “Свабода.” Хачу выказаць сваё меркаваньне наконт рашэньня Эўразьвязу аб прысуджэньні Мілінкевічу прэміі акадэміка Сахарава. Лічу, што калі гэта адбудзецца, то гэта блюзнерсва ў дачыненьні да памяці вялікага змагара акадэміка Сахарава. Акадэмік Сахараў за сваю палітычную дзейнасьць быў выгнаны з Масквы ў ссылку ў Горкі. Мілінкевіч шчасліва жыве ў Горадні. Сахараў жыў у жабрацтве і ні капэйкі ні адкуль не атрымліваў. Мілінкевіч на сваю рэвалюцыйную барацьбу атрымлівае дзесяткі мільёнаў даляраў і жыве прыпяваючы, разьяжджаючы на ўсёй Заходняй Эўропе са сваёю жонкаю. Я лічу, што несправдліва прысудзіць яму гэтую прэмію. Дзякуй.”

(Спадар) “Добры дзень, радыё Свабода! Хачу яшчэ раз вярнуцца да пытаньня пра прадстаўленьне Мілінкевіча да прэміі імя акадэміка Сахарава. Па-першае, усё тое, што сказана ў рэлізе, за што прадстаўляецца Мілінкевіч да ўзнагароды, зьяўляецца няпраўдай. Мілінкевіч ніякую апазыцыю не аб’ядноўваў, апазыцыя сама аб’ядналася да яго. І ўжо аб’яднаная апазыцыя вылучыла яго кандыдатуру. Па-другое, лічу было б больш справядліва, калі б да такой узнагароды вылучаў не Эўразьвяз, не Брусэль, а сам Менск, дзе ідзе апазыцыйная барацьба. Хто такі Мілінкевіч? Яго было ні чутно, ні відно ўсе гэтыя 15 год, нават Радыё Свабода гэтае прозьвішча раней не называла. А каля вытокаў апазыцыйнай барацьбы стаялі Пазьняк, той жа Лябедзька, Вячорка, Шушкевіч і многія іншыя. І вось калі кангрэс дэмакратычных сілаў разгледзіць кандыдатуру таго, хто варты такой узнагароды, то думаю, што прозьвішча Мілінкевіча там ня будзе. Дзякуй.”

(Мечаслаў) “Паважаня “Свабода.” Я ўжо сталы чалавек, нарадзіўся ў Беларусі, закончыў школу, праўда, рускую. Мне вельмі падабаецца беларуская мова, але ведаю я яе вельмі кепска. А пачуеш яе толькі тады, калі слухаеш Радыё Свабоду. Вось хацелася б выказаць некалькі меркаваньняў. Жыву я адзін у пакоі, і ўсё, што ёсьць, гэта радыё і тэлевізія. Калі небудзь уключыш гэтае Беларускае Тэлебачаньне ці АНТ, чуеш, як тут добра, ні ў адной краіне сьвету такога няма, тут усё гладка, і добра людзі жывуць, і гэтак далей…Вось напрыклад, пра рэнтабельнасьць нашых тавараў. Неяк уключыў БТ і бачу: сталы чалавек хваліцца: “Канкурэнцыю беларускім таварам робяць тыя адзінкі, якія прывозяць тавар з-за мяжы і тут гандлююць.” Не, дык няхай бы з-за мяжы прыязджалі і набывалі на нашых рынках ці ў крамах танныя тавары. Газ у нас 48 даляраў за тысячу кубоў, прадаюць, праўда, нам даражэй, амаль у два разы, таму і ў квітку напісана: “за пастаўку газу.” Няўжо такая дарагая пастаўка, што аж у два разы?! Дык вось у школе я вывучаў, ня памятаю якіх, паэтаў…Адзін зь іх сказаў: “Пагарджаны, сьляпы і глухі чалавек беларускі…” Няўжо нашыя ўлады думаюць, што і цяпер яны ўсе сьляпыя і глухія? Як забясьпечваецца рэнтабельнасьць беларускіх тавараў? Чамусьці ў нашых крамах тавары даражэйшыя, чым у Расеі. Вось там і купляюць, таму што таньнейшыя. Там у Расеі думаюць, як добра жывуць беларусы. Неяк мне сусед кажа: “Слухай, у Пінску адчыніўся ўнівэрсытэт нейкі эканамічны.” Пытаюся: “А хто яго фінансуе?” Нічога ён мне сказаць ня змог. Я ўключыў телевізар, і там нічога не сказалі. Толькі Лукашэнка сказаў, што тут усё танна, усё добра для студэнтаў. А гэты ўнівэрстытэт фінансуецца зь бюджэту ці студэнты самі аплочваюць? Нічога, ні слова не сказана. І вось тыя сьляпыя і глухія людзі думаюць, што так хораша мы жывем, і ўнівэрсытэт у Баранавічах адчыніўся, у Пінску. І так ва ўсіх пытаньнях. Нам лухту вешаюць на вушы і ўсё. А некаторыя гэта ўспрымаюць як добрае. Некаторыя нават кажуць: “Як тут добра, нікога не прыціскаюць і гэтак далей.” Якое ж тут непрыцясьненьне, калі ня толькі на беларускіх каналах, а і на іншых уключаюць Беларусь чамусьці. А чаму, калі Лукашэнка прымаў прысягу…Дык вось, наш правадыр Лукашэнка так ганьбіць Захад, асабліва амэрыканцаў, Злучаныя Штаты Амэрыкі, але ж сам езьдзіць на якой машыне?! Паглядзіце вы! А лятае на якм самалёце? Усё лепшае – заходняе, не маскоўскае, не беларускае, а ўсё заходняе! Хаця і ганьбіць ён тое ой як! А камбайны купляюць лепшыя ў той жа Эўропе. Вялікі дзякуй. Жыве Беларусь!”

(Міхаіл) “Я хачу выказацца наконт мясцовых выбараў. Я лічу, што ісьці кандыдатам ад апазыцыі на мясцовыя выбары, няма мэты. Заўсёды вядома, хто пераможа. Гэта будзе чалавек ад дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, які заўсёды хлусіць па тэлебачаньні, якое ў нас добрае жыцьцё. Жыве незалежная Беларусь і ганьба дыктатару!”

“Я хачу расказаць наконт рэпрэсій, якія чыняцца ў нашай гімназіі. Выключылі за апазыцыйную дзейнасьць Данько Тамару Львоўну, якая казала, што ў нашай краіне ўжо 12 гадоў як дуалістычная манархія ўсталявалася. А дырэктар быў хабарнікам, ён узяў 47 тысяч даляраў і зьбіраўся купіць Тайоту, але яго затрымалі. Вось, што робіцца ў гэтай краіне.”

(Яцкевіч Алякандр Анатольевіч зь Віцебску) “Сёньня недзе на Пастаўшчыне праводзіцца сьвята беларускага пісьменства, але, на жаль, не для такіх, чамусьці, як я. Мяне звольнілі з працы па кантракту. І той, хто малюе, той, хто піша музыку, той, хто можа вершы складаць на дзьвюх мовах, не патрэбен ні Радзіме, ні культуры, не патрэбен наогул. Можа, толькі якім-небудзь добрым людзям. Вялікі дзякуй. Прабачце.”

(Спадар) “Не зразумеў, што здарылася, але сёньня з 6 раніцы да 8 добра было чуваць Радыё Свабоду. Што там Лукашэнка задумаў, не разумею.”

(Спадар з Гомелю) “Шаноўная рэдакцыя беларускага Радыё Свабоды. Ужо больш года таму Багдан Андрусішын аб’явіў аб стварэньні Клюбу сяброў БРС. Але, у рэшце рэшт, сёньня аб тым клюбе няма гаворкі. Прашу Вас адказаць на вось якія пытаньні ў сувязі з гэтым. Першае. Дзе можна азнаёміцца са статутам Клюбу? Другое. Калі Клюб ня створаны, то хто не дае яму стварацца? Трэцяе. Што трэба ад прыхільнікаў БРС, каб такі клюб усё ж стварыўся? Паколькі ініцыятарам стварэньня быў спадар Андрусішын, то хай ён і адкажа на гэтыя пытаньні шчыра і без самацэнзурнага замоўчваньня. Буду вельмі ўдзячны яму за інфармацыю. Гомель. Мой тэлефон: 8 029 350 53 83. Дзякую за ўвагу.”

(Спадарыня) “Добры дзень, паважанае Радыё Свабода! Хачу адказаць на пытаньне тыдня наконт школы. Я вось лічу, што ў нашай школы, канечне, шмат праблемаў і недахопаў, але самая галоўная праблема – гэта тое, што яна ня стала за гады незалежнасьці нацыянальнай школай, а засталася, па сутнасьці, рускай, такой савецкай школай. І гэта яе галоўная праблема. Дзякуй.”

(Спадар) “Паслухайце перадачу “Сьвет далёкай зоркі” па каналу “Лад.” Ідзе на рускай мове. Аб Уладзімеру Юрэвічу. Ганьба і сорам!”

(Спадар) “Я хачу падзякаваць Аляксандру Мілінкевічу за тое, што ён балатаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, але гэты дыктатарскі рэжым ня даў яму аніякага шанцу стаць прэзыдэнтам. Хай дапаможа яму Бог! Жыве незалежная Беларусь!”

(Ларыса зь Менску) “Віншую школьнікаў і іх бацькоў з новым навучальным годам і жадаю посьпехаў у вучобе. Слухаю пра тое, што вельмі шмат грошай патрэбна, каб апрануць дзяцей, каб адправіць іх у школу. І неяк няёмка гэта слухаць, бо калі глядзіш, як грамадзяне…Хачу параіць тым, у каго ёсьць некалькі дзяцей і ня так шмат грошай, накіравацца на Ждановічы на “Поле цудаў,” і там Вы можаце за невялікія горшы набыць верхнюю вопратку, абутак, заплечнік. Гэта рэчы, якія знаходзяцца ў добрым стане і каштуюць значна таньней, чым у краме. Ну а форму можна купіць у краме. І вы апранеце дзіцця і адправіце ў школу. Так робяць многія бацькі. Ну, а ў каго многа грошай няхай ідуць у краму. Напрыклад, хачу сказаць, бачыла, як куплялі заплечнік, які каштуе ў краме 50 тысяч. Дык такі заплечнік на “Полі цудаў” можна купіць за дзьве-тры тысячы.”

(Пятровіч Алена Мікалаеўна з Салігорску) “Я тэлефаную ад партыі БНФ. У мяне двое дзяцей. Я жыву ў горадзе Салігорску. Я хацела б выступіць за нашую партыю Мілінкевіча. З-за Лукашэнкі няма жыцьця. У я мяне двое дзяцей, улады хочуць мяне пасадзіць у турму за тое, што я сказала гэтым ванючым мянтам, што я ўсё роўна свайго даб’юся, і наша партыя пераможа. Госпадзі, дапамажыце мне! Яны хочуць пасадзіць мяне ў турму! Што мне рабіць?! У мяне двое маленькіх дзяцей. Я нідзе не працую. У мяне няма працы. Я стаяла на біржы працы. Што мне рабіць, людзі добрыя?! У мяне хочуць забраць маіх дзяцей! Дапамажыце! Што мне рабіць?! Я ненавіжу гэтую лукашэнкаўскую прапартыю!! Прабачце, калі ласка, за мае выразы. У мяне хочуць забраць дзяцей!”

(Пятровіч Уладзімер Іосіфавіч з в. Мазуршчына Салігорскага раёну) “Дарагое Радыё Свабода! Я вас заўсёды слухаў і слухаю, і люблю Вас за Вашую праўду, за тое, што Вы гаворыце, за тое, што Вы выступаеце за праўду. Дык вось я хачу выказаць сваё меркаваньне наконт таго, што лукашэнкаўскія ўлады не даюць працаваць. Мая жонка Вам тэлефанавала хвілін пяць таму. Хаця мая вёска Мазуршчына, яна жыве ў Салігорску. І яны пагражаюць, што калі будзе выступаць, то трапіць у турму. Дарагое Радыё Свабода, ну як зь імі, лукашыстамі, змагацца? І наогул, я вашую радыёстанцыю слухаў і буду слухаць, таму што я за праўду. Я ведаю, Вы праўду казалі і будзеце казаць. Гэта немагчыма пры таталітарным рэжыме Лукашэнкі жыць. Як змагацца з лукашызмам далей? Я б, канечне, рады ўступіць у БНФ, калі б мяне прынялі. У мяне нават знаёмыя ёсьць. Я быў бы вельмі рады туды ўступіць. І я думю, што перамога над лукашызмам будзе наша. Мы пераможам! Мы ярмо лукашызма ськінем!”

(Міхаіл Леках, доктар тэхнічных навук з Рыгі) “Добры вечар, паважанае спадарства беларускай службы Радыё Свабода. Я вельмі ўважліва праслухаў выступ дырэктара беларускай службы Радыё Свабода. Павінен сказаць, што выступ разумны, і я на яго адгукваюся. Вельмі важным недахопам радыё перадач Вашай службы зьяўляецца тое, што яны ў пэўнай меры адарваныя ад рэальнага сацыяльна-эканамічнага жыцьця Беларусі і іншых краінаў. Гэта значыць, у Вас у перадачах адсутнічаюць аналітычныя параўнальныя матэрыялы, як па Беларусі, так і па іншых краінах. Вы не расказваеце, як людзі жывуць у суседніх краінах, я маю на ўвазе Польшчу, Літву, Латвію і гэтак далей. Пры чым, трэба расказаць на аснове ня нейкіх агульных выразаў, а прыводзячы канкрэтныя лічбы. Колькі людзі зарабляюць, і не толькі зарабляюць, а што на гэтыя грошы яны могуць купіць, таму што можна атрымліваць больш, чым у Беларусі, а за гэта купіць менш. Цэлы гэты блёк у Вас выпаў. І ў мяне ўзьнікае пытаньне: ці Вы гэта робіце спэцыяльна, каб хаваць ад людзей інфармацыю і перадаваць паўпраўду, ці ў Вас няма спэцыялістаў. Калі ў Вас няма спэцыялістаў, то я гатовы прадставіць Вам аб’ектыўны, сумленны аналітычны матэрыял. Я працягваю. І вось па заказу адной з цэнтральных газэт Расеі, што выходзіць у Маскве, я зрабіў сэрыю аналітычных матэрыялаў, якія апублікаваныя, па Латвіі. У прэамбуле ад рэдакцыі сказана: “Многія нашыя чытачы зьвярталіся ў рэдакцыю з просьбай падрабязна расказаць пра сытуацыю ў былой Савецкай Прыбалтыцы. Пачынаем публікацыю з сэрыі аналітычных матэрыялаў з Латвіі.” І вось першы артыкул за 15 жніўня называецца “Справы дрэнь у краіне апартэіду.” Усе артыкулы праходзяць пад загалоўкам “Прыбалтыйскі блеф.” Праз два дні наступны аналітычны артыкул “Беднасьць і жабратва.” Наступны аналітычны артыкул ад 18 жніўня “Як выжыць у Латвіі?” Тут мы прачытаем у прэамбуле: “Па дадзеным ведамства “Эўрастат” Латвія – самая бедная краіна ў Эўразьвязе, затое займае другое месца ў ЭЗ па ўзроўню карупцыі, прапусьціўшы ўперад толькі Польшчу. Вось чаму ў гэтых краінах … разьвярнулі антырасейскую і антыбеларускую кампанію. Вось патрэбны аб’ектыўныя матэрыялы, тут у мяне вялікая колькасьць лічбаў, фактаў і гэтак далей. Вам трэба рабіць такія матэрыялы па розных краінах, па Беларусі. Людзі павінны жыць у рэальных вымярэньнях. Усе перадачы, канечне, для людзей таксама цікавыя, але ў першую чаргу людзям трэба есьці, расьціць дзяцей і гэтак далей. Вось гэтага у вас, на жаль, практычна няма.”

(Васіль Цюхай зь Беразіна) “Добры дзень. Надоечы я тэлефанаваў на “Свабоду” і выказваў меркаваньне наконт прымусовай адукацыі. Пасьля ў этэры прагучалі апытаньні бацькоў і дзяцей, ці хочуць яны ісьці ў школу. Я лічу, што вынікам такіх апытаньняў давяраць зусім ня варта. Калі на нейкае прадпрыемства прязджае Лукашэнка і пытаецца, як жыцьцё, ці ня трэба ім што, яму адказваюць: “У нас усё добра, і нічога ня трэба.” Зайдзіце ў войска і спытайце, як служба, вам скажуць: “Нармалёва.” Зайдзіце ў турму ці ў дзіцячы інтэрнат, вам скажуць: “У нас усё выдадтна.” Проста ёсьць псыхалягічны закон: пакажаш слабасьць – і цябе задзяўбуць. Таму адказы трэба разумець наадварот. Другое пытаньне. Хто плаціць за бясплатную адукацыю? Гэта як калгас: адсутнасьць канкурэнцыі і прымус робяць яго ня тое што не эфэктыўным, але шкодным і небясьпечным для жыцьця. Калі грамадства ўпэўнена, што ўсе любяць школу, дык чаму б не адмяніць абавязковасьць адукацыі? Таму што ўсе ведаюць, што дзеці і іх бацькі прагаласуюць нагамі. І яшчэ я хацеў бы працытаваць некалькі ўрыўкаў зь Бібліі, хаця гэта, верагодна, марная праца, бо Радыё Свабода мае звычку адкідваць Божае слова: “Наўмысна пад самай крэпасьцю пабудаваў ён вучэльню для фізічных практыкаваньняў. І прыцягнуўшы лепшых зь юнакоў, падводзіў іх пад саромную накрыўку. Так зьявілася сьхільнасьць да элінізму і зьбліжэньня іншапляменьнікаў у выніку непамернай нечасьцівасьці Язона, гэтага бязбожніка, а не першасьветара. Так што сьветары перасталі быць стараннымі да службы пры ахвярніку. І пагарджаючы храмам, і нядбаючы аб ахвярах, сьпяшалі прымаць удзел у агідных гульнях Палестры па выкліку кіданага дыску. У нішто ставілі яны нацыянальны гонар. Толькі элінскае ўшанаваньне прызнавалі найлепшым. За гэта спасьцігла іх цяжкая навала. І тыя самыя, зь якімі яны спаборнічалі ў ладзе жыцьця і хацелі ва ўсім упадабніцца, сталі ворагамі і катамі, бо нечасьціва паступаць супраць Боскіх законаў немагчыма беспакарана, як паказвае надыходзячы час.” (2 кн. Мак, 4) Што такое “саромная накрыўка,” сёньня цяжка сказаць. Магчыма, на ўроках фізкультуры дзяцей прымушалі выконваць практыкаваньні ў спартовых трусах ці ў набедраных павязках, а магчыма, тут вядзецца гаворка пра медычны агляд. Калі хлопчыкаў адводзяць у асобны пакой, прымушаюць распранацца і мацаюць яйкі. Другое тлумачэньне менш верагоднае, бо раней людзі былі не настолькі разбэшчаныя, каб нават не заўважаць гэтага. Мне, дарэчы, заўсёды было цікава, як дактары, якія мацаюць яйкі падчас мэдкамісіі, не адчуваюць сябе вычварэнцамі, ці, можа, гэта ім падабаецца? Эліны лічылі славянаў барбарамі. Габрэі лічылі элінаў барбарамі. Калі мы дэкляруем, што жывем па законе Госпада Бога і Ягонага сына Ісуса Хрыста, чаму нашая царква і дзяржава прымушаюць перанімаць горшыя з элінскіх і барбарскіх звычаяў? Адукацыя і выхаваньне – гэта, безумоўна, элінскі звычай. Сучасная цывілізацыя ўзьвяла грэх у ранг вялікага цывілізацыйгнага і маральнага дасягненьня. Дабром гэта яўна ня скончыцца. Лукашэнка неяк прапанаваў, каб усе кандыдаты на прэзыдэнта праходзілі мэдычную камісію. Калі Вам, Лукашэнка, падабаецца медычны агляд, аглядайцеся хоць кожны дзень, толькі навошта ўсю краіну далучаць да сваіх вычварэньняў? “І бачу я выходзячых з вуснаў дракона, і з вуснаў зьвера, і з вуснаў ілжэпрарока трох духаў нячыстых, падобных да жабаў. Гэта д’ябальскія духі, якія твораць знаменьні. Яны выходзяць да цароў зямлі ўсяго Сусьвету, каб сабраць іх на бітву ў гэты вялікі дзень Бога Ўсемагутнага. І ён сабраў іх на месца, названае па-габрэйску “Армагедон.” (Апак, 16) Што такое “д’ябальскія духі падобныя да жабаў,” тлумачыць выказваньне Мураўёва-Вешальніка, гэта дзяржаўны патрыятызм, рэлігійная мараль і ўсеагульная абавязковая адукацыя, ягонымі словамі: “Рускі штык, рускі поп і руская школа.” Веды можна параўнаць з духоўнай ежай. Як сказаў Хрыстос: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але і словам.” А калі дзяцей прымушаюць вучыць нешта напамяць, то тут параўнаньне вельмі простае. Засвойвацца павінна тое, што трэба, значыць, тое, што цікава, і што само запамінаецца, і пра што ёсць прадчуваньне, што яно прыдасцца ў далейшым жыцьці.”
XS
SM
MD
LG