Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьбіральніцтва ў справе літоўскага дыплямата працягнутае


Радыё Свабода, Прага Пракуратура Ленінскага раёну Бересьця працягнула на месяц разбіральніцтва ў справе гібелі літоўскага дыплямата Вітаўтаса Пацюнаса. 24 жніўня ён выпаў з вакна берасьцейскага гатэлю.

Беларускія праваахоўныя ворганы прыйшлі да папярэдняй выснова, што гэта быў няшчасны выпадак. Прадстаўнікі літоўскіх правахоўных ворганаў прысутнічалі пры правядзеньні экспэртызаў і іншых працэдурах дасьледваньня, зараз яны з’ехалі ў Літву.

Неназваны прадстаўнік беларускіх правахоўных ворганаў заявіў у камэнтары агенцтву Інтэрфакс, што паводле закону калі няма важкіх падставаў ані для распачынаньня крымінальнай справы, гэтак і да адмовы ад яе распачынаньня, пракуратура можа працягнуць тэрмін дасьледваньня на месяц, што і было зроблена. Паводле суразмоўцы Інтэрфаксу дасьледваньне працягнутае ў сувязі з тым, што няма канчатковай экспэртызы мбіялягічных матэрыялаў, узятых пры ўскрыцьці цела загіблага дыплямата.
XS
SM
MD
LG