Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці хацелі б вы паехаць на заробкі за мяжу й чаму?


Галіна Абакунчык, Менск Гэтае пытаньне людзям на вуліцах Менску задавала наша карэспандэнтка.

(Спадар: ) “Адразу скажу, што не паехаў бы. Чаму? Таму, што й тут можна зарабіць нейкія сродкі. Вялікіх грошай тут не заробіш, але для жыцьця й тут нармалёва”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці паехалі бы вы на заробкі за мяжу й чаму?”

(Юначка: ) “Паехала б. Там умовы лепшыя, чым тут”.

(Спадар: ) “Чаму ж не? Паехаць зарабіць, каб лепей жыць”.

(Спадарыня: ) “Так, паехала б, каб палепшыць свой матэрыяльны стан. Мне падаецца, што там заробкі вышэйшыя, чым у нас. Але я б хацела вярнуцца назад”.

(Юнак: ) “Вельмі цяжкае й важнае пытаньне. Грошы павінны быць, і адзіны шанец іх зарабіць — гэта за мяжой. Да прыкладу, у Амэрыцы. І калі б у мяне была такая магчымасьць, то я, пэўна, паехаў бы. Шкада, што да гэтага змушае цяперашняя сытуацыя ў краіне”.

(Спадар: ) “Так. Паехаў бы. Чаму? Не задавальняюць суадносіны коштаў і заробкаў у гэтай краіне”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці паехалі бы в на заробкі за мяжу й чаму?”

(Юначка: ) “Паехала б. Там заробак большы і лягчэй працаваць. А ў нас цяжэй і менш плацяць”.

(Спадар: ) “Не, я патрыёт — і таму цяжка, але я буду жыць тут і наўрад ці куды паеду. Гэта цяжка, гэта патрэбна перабудоўвацца, прызвычайвацца да іншай краіны, іншага побыту. У мяне многія знаёмцы паехалі на заробкі за мяжу. Але гэта вельмі цяжка, і для сябе я вырашыў, што мне гэта не пасуе”.

(Юначка: ) “Лепей, канечне, усё рабіць для радзімы й працаваць таксама тут. Але тут магчымасьцяў ня надта шмат, а таму добра было б на два-тры гады паехаць за мяжу, а затым вярнуцца”.

(Юнак: ) “Хацеў бы паехаць за мяжу, але каб затым вярнуцца на радзіму. Бо з гэтымі магчымасьцямі, якія мы маем тут, надзвычай цяжка купіць сабе кватэру, стварыць сям’ю. Я паехаў бы, каб потым вярнуцца”.
XS
SM
MD
LG