Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як менчукі ставяцца да вывучэньня праваслаўя ў школах


Радыё Свабода “Як вы ставіцеся да ідэі вывучэньня ў школе асноў толькі праваслаўнай культуры?” Гэтае пытаньне карэспандэнтка Свабоды задавала мінакам ля сталічнага Камароўскага рынку.

(Спадарыня: ) “Для мяне гэта вельмі добра! Так, я праваслаўная! І я лічу, што гэта правільна, што гэта патрэбна для маіх дзяцей і ўнукаў! Чаму менавіта праваслаўе? Гэта з лепшага, што ёсьць – праваслаўе!”

(Хлопец: ) “Калі гэта факультатыў, то чаму не? Але калі гэта прымусова будзе, то я супраць, канешне ж, бо я сам – крышнаіт!”

(Школьнік: ) “Калі б можна было выбраць, што жадаеш вучыць, было б добра. Але калі толькі праваслаўе… Я быў бы супраць!”

(Спадарыня: ) “Гэта патрэбна! Чаму? Бо зусім адышлі ад веры, адно бескультур’е, абсалютная духоўная дэградацыя. Мы самі каталікі, але Бог жа адзіны!”

(Школьніца: ) “Мне падаецца гэта ня вельмі разумным. Хай, хто хоча, ходзіць у царкву, у касьцёл…”

(Школьнік: ) “Я чыста атэіст, і асновы праваслаўнай культуры мне не патрэбны!”

(Спадарыня: ) “Як факультатыў – гэта нядрэнна. Абы не прымушалі. Але ж у нас заўсёды ўсё… пад пугай…”

(Спадар: ) “Ды гэта ўвогуле неабходна! Бо гэта ж асновы маралі! Я лічу – вяртаемся да сваіх каранёў, таму ўсё ў парадку. Гэта цудоўна! У нас няма абмежаваньняў ні для якой рэлігіі, ня думаю, што тут нехта зь іншых канфэсіяў будзе пакрыўджаны”.

(Спадар: ) “Калі будзе толькі праваслаўе – гэта ня вельмі добра. Бо ёсьць каталікі, пратэстанты, атрымліваецца, іх правы закранутыя…”
XS
SM
MD
LG