Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: якія асноўныя праблемы сучаснай беларускай школы?


Галіна Абакунчык, Менск Якія асноўныя праблемы сучаснай беларускай школы? Гэтае пытаньне менскім мінакам задавала наша карэспандэнтка.

(Юнак: ) “У кожнай школе па-рознаму можа быць. Да прыкладу, праблемы ў навучальным працэсе, праблемы з харчаваньнем. Больш нічога сказаць не магу”.

(Спадарыня: ) “Праблемы, канечне, ёсьць. Да прыкладу, праграма, якая ёсьць у школе і праграма, неабходная для паступленьня ў інстытут – гэта дзьве розныя рэчы. Таксама асноўная частка настаўнікаў школаў закончылі інстытут у 60-70-гадах. Натуральна, што нейкімі новымі мэтадамі выкладаньня яны не карыстаюцца. Натуральна, што ад гэтага церпіць і якасьць навучаньня”.

(Юнак: ) “Зашмат нагрузкі ў школе, шмат лішніх дысцыплінаў. Да прыкладу, руская мова й літаратура. Табліцу памнажэньня, канечне, трэба ведаць, але навошта ў матэматыцы розныя інтэгралы? Нічога карыснага яны не даюць”.

(Юнак: ) “Думаю, што адной з праблемаў сталася тое, што зьявілася дзесяцібальная сістэма. А другое, гэта тое, што ўведзеныя тэсты. Гэта ўскладніла жыцьцё дзецям, а таксама іх бацькам”.

(Карэспандэнтка: ) “Якія асноўныя праблемы сучаснай беларускай школы?”

(Спадарыня: ) “Я яе даўно ўжо закончыла, але праз унука ведаю, што бываюць праблемы. У дзяцей свае погляды, а ў настаўнікаў, асабліва старэйшага веку свае. А маладое пакаленьне імкнецца ж да новых ведаў”.

(Спадар: ) “Недастатковае фінансаваньне, школы і, адпаведна, паборы. Прыходзіш на сход і гэтыя арганізацыйныя пытаньні – колькі й на што здаць – абмяркоўваюцца больш за ўсё. Натуральна, што гэта адрывае настаўнікаў ад навучальнага працэсу. Адпаведна, у іх няма індывідуальнага падыходу да дзяцей. Лічыцца, што адукацыя ў нас бясплатная, але за ўсё даводзіцца плаціць”.

(Спадар: ) “Канечне, ёсьць праблемы. Па-першае, сярэдняя адукацыя не адпавядае патрабаваньням, якія выстаўляюць абітурыентам. І, натуральна, чалавеку, які не патраціць нейкую колькасьць грошай на хабар альбо на рэпэтытара, вельмі цяжка паступіць. І па-другое, сам падыход да адукацыі, мне падаецца, ён не гуманны, і многія пэдагогі не адпавядаюць тым патрабаваньням, якія выстаўляюцца сучаснаму настаўніку. Я сам паводле адукацыі пэдагог і школу закончыў ня так даўно, 10 год таму, ня думаю, што там за гэты час нешта зьмянілася”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG