Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рок-фэст над нёманскай вадой (фота)


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні сёньня адбываецца музычны фэст, арганізаваны новым рок-клюбам “Скала”. Адзін з арганізатараў мерапрыемства Сяргей Сазон сказаў нашаму карэспандэнту, што будучы фэст абмяркоўвала моладзь на гарадзенскім чаце, і была выказана прапанова правесьці яго ў нетрадыцыйным месцы, можна сказаць на вадзе. У фэсьце ўдзельнічаюць дзесяць камандаў, зь якіх восем гарадзенскіх і дзьве ваўкавыскія. Праўда, сярод іх няма беларускамоўных.

У Горадні сёньня сапраўды нештодзённая падзея, адбываецца рок-фэст, і ня дзе-небудзь у зале, а я вось стаю па-сутнасьці ледзьве не пасярэдзіне Нёмана. Гэты фэст арганізаваны ў плавучым бары “Галера”. Якраз міма нас цяпер праплывае цеплаход “Вольга Соламава, на якім адбываюцца экскурсыі па Нёмане. І яшчэ такая абставіна: ён праплывае пагоркі, на якіх разьмешчаны каралеўскія замкі.

Я так разумею, што ўсе дзесяць групаў будуць выконваць уласныя кампазыцыі? — гэта пытаньне да аднаго з арганізатараў — Зьміцера”.

(Арганізатар:) “Так, бо рок у тым і заключаецца, што хлопцы самі пішуць, самі выконваюць, усё жыўцом. Адзіная, праўда, ёсьць група “Элен і ребята”, яны сьпяваюць кавэры”.

(Карэспандэнт:) “Ну вось я толькі што чуў — была кампазыцыя Deep Purple “My woman from Tokio” ці ня так?”

(Арганізатар:) “Кампазыцыі Deep Purple рыхтавалі дзьве каманды — тая, што я называў і Pacific blues. Гэта папрасілі спонсары, мабыць, адзін зь іх стары аматар року”.

(Карэспандэнт:) “Традыцыя рок-фэстаў у Горадні існуе, але яна ўвесь час чамусьці перарывалася: існаваў “Рок-крок”, потым фэст “Тры шрубы”, здаецца двойчы праводзіліся “Рок-губэрталіі”… Сёньня ў фэсьце ўдзельнічае ваўкавыскі гурт Land of lakes. Ангельская назва, як я разумею, мае на ўвазе, што й песьні будуць гучаць на ангельскай мове, ці я памыляюся? — пытаньне да музыкаў”.

(Музыка:) “Мы сьпяваем на расейскай і на ангельскай. Сьпяваем пра нашую гістарычную зямлю, не канкрэтна пра Горадню, напрыклад, а пра Беларусь”.

(Карэспандэнт:) “А колькі вас чалавек і дзе, у якіх гарадах вы ўжо выступалі?”

(Музыка:) “Дагэтуль мы выступалі толькі ў сябе у Ваўкавыску, і нас шэсьць чалавек”.

(Карэспандэнт:) “Атрымліваецца, што гэты выступ на “Галеры” для вас першы сур’ёзны выхад у людзі?”

(Музыка:) “Менавіта так, можа мы пасьля выступу ў такім месцы нават напішам новыя кампазыцыі”.



Ваўкавыскі гурт Land of lakes



Сьпявае гурт “Ціхая гадзіна”



Вось такія “іракезы” прыйшлі на рок-фэст
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG