Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<b/>Імёны Свабоды: 2 верасьня сорак дзён, як памёр Янка Брыль


Уладзімер Арлоў, Менск Імёны Свабоды: Янка Брыль 4.8.1917, Адэса — 25.7.2006, Менск. Пахаваны на могілках у вёсцы Калодзішчы пад Менскам

У сёньняшняй Беларусі ён быў больш, чым выдатным пісьменьнікам эўрапейскага маштабу. Ужо пасьля яго пахаваньня мне прысьнілася, што Янка Брыль выступае па тэлебачаньні. Ад нечаканасьці я прачнуўся. Такое сапраўды можна было ўбачыць толькі ў сьне.

Адразу разгледзеўшы антынацыянальную сутнасьць цяперашняй улады, Брыль не пайшоў зь ёю ні на якія кампрамісы. Ён не надрукаваў ні радка ў сэрвільных “голдынгаўскіх” выданьнях. Ён у 80 гадоў адкрыў выдатнай прамоваю Кангрэс дэмакратычных сілаў. Пасьля зыходу ў Вечнасьць Васіля Быкава менавіта Янка Брыль быў найвышэйшым маральным аўтарытэтам краіны. Сьведчаньнем гэтага, безумоўна, станецца і ягоны дзёньнік на 5 тысяч старонак, які, паводле запавету, пачне друкавацца празь пяць гадоў.

УВЕСЬ ТЭКСТ
XS
SM
MD
LG