Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў "Начной Свабадзе"


Радыё Свабода Апошняя гадзіна "Свабоды" – слухайце сёньня ўначы.

У дзень пачатку Другой Усясьветнай вайны ў "Начных досьледах" мы пагутарым пра тое, што адбывалася ў верасьні 1939 году на тэрыторыі Беларусі. Вы пачуеце меркаваньні гісторыкаў, якія па-рознаму ацэньваюць тагачасныя падзеі. Мы таксама пагутарым пра "Закон аб мовах", прыняты 1 верасьня 1990 году, а ў нашым апытаньні людзі адкажуць калі яны апошні раз чулі, каб прадстаўнік ўлады размаўляў па-беларуску.

Госьцяй "Начной Свабоды" будзе Вольга Гапеева, чые творы цягам гэтага тыдня гучаць у "Начной чытанцы", а у "Летнім Альбоме" Вінцэсь Мудроў раскажа пра "літмантаж".

Слухайце на хвалях "Свабоды" ад 23-й гадзіны да поўначы, а пасьля праз наш сайт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG