Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ПАСЭ абвяргае інфармацыю аб візыту у Менск


Радыё Свабода Як паведамляе БелаПАН, Сакратарыят кіраўніка Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ Ван дэр Ліндэна адрынуў інфармацыю аб візыце ван дэр Ліндэна ў Мінск.

Нагадаем, што паводле інфармацыі расійскіх СМІ, кіраўнік ПАСЕ мае намер восеньню наведаць Беларусь, каб сустрэцца з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Таксама паведамлялася аб намеры эўрапейскага палітыка сустрэцца з прадстаўнікамі Недзяржаўных арганізацыяў, грамадзянскай супольнасьці, палітычных партый, апазыцыйных рухаў.

Паводле суразмоўцы агенцтва, падрыхтоўка візыту ў Мінск дагэтуль не вялася. Падчас летняй сэсіі ПАСЕ Рэне ван дэр Ліндэн выказаў гатоўнасьць наведаць Беларусь восеньню, магчыма, у верасьні. Ён заявіў аб тым, што прыедзе ў Мінск пры ўмове, што праграма яго візыту будзе ўзгодненая з беларускім бокам і будзе адпавядаць інтарэсам ПАСЕ.
XS
SM
MD
LG