Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: “Мы ня будзем купляць газ даражэй, чым Нямеччына”


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка, знаходзячыся ў паездцы па Берасьцейшчыне, заявіў сёньня, што Беларусь ніколі не пагодзіцца купляць расейскі газ па цане, вышэйшай, чым устаноўленая для Нямеччыны. “Мы ніколі ня будзем купляць газ даражэй, чым Нямеччына, бо яшчэ тыя людзі не памерлі, якія ў адных акопах з расяянамі гінулі”, – сказаў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік таксама заявіў, што ў краіне ня будуць прысьпешваць працэсу будаўніцтва атамнай электрастанцыі. “Пытаньня будаўніцтва АЭС фарсаваць нельга з псыхалягічных, эканамічных, фінансавых ды іншых прычын”, – лічыць Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, цяпер у Беларусі разглядаецца варыянт стварэньня на базе адной з айчынных ВНУ досьледна-вытворчага адукацыйнага комплексу. “Гэта будзе першая ў краіне такая навучальная ўстанова па аналягу Гарвардзкага ўнівэрсытэту”, – заявіў прэзыдэнт Беларусі журналістам. Даючы ацэнку адкрытаму сёньня Палескаму ўнівэрсытэту, Аляксандар Лукашэнка назваў яго арыенцірам для іншых ВНУ краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG