Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Вы вельмі добра ведаеце, дзе “закапаная” фальсыфікацыя выбраў – гэта датэрміновае галасаваньне і склад усіх камісій, ад участковых да Цэнтравыбаркама"


Радыё Свабода Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў за пятніцу, 1 верасьня. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку.

(Анастас Семяновіч: ) “Вельмі шаноўнае спадарства, Радыё Свабода, добры дзень. Таварыш лукашыстка Ярмошына, вы прапанавалі правесьці выбары ў адзін тур. Я з гэтым згодны, але галоўнае ня гэта. Вы вельмі добра ведаеце, дзе “закапаная” фальсыфікацыя выбраў – гэта датэрміновае галасаваньне і склад усіх камісій, ад участковых да Цэнтравыбаркама. Вось дзе самае балючае пытаньне. Я прапаную вам неўзабаве адмяніць датэрміновае галасаваньне, і склад камісіі павінен быць з дэмакратаў на 50 % і 50 % ад адміністрацыі. Калі гэтыя два пытаньні ня будуць уключаныя ў выбарчы закон, то ісьці галасаваць ня трэба, а тлумачыць народу, чаму нельга губляць дарма час. Вынікі будуць вядомыя загадзя : на карысьць адміністрацыі. Няхай лукашысты кажуць, што іх народ падтрымлівае. Жыве Беларусь!”

(Спадар: ) “Вось вы ўчора бедавалі пра лёс Ганчара і Красоўскага. Але ж вы на сваёй радыёстанцыі ўвесь тыдзень нам расказвалі, як Лукашэнка зь Сіваковым асабіста расстрэльвалі і закапвалі гэтых зьніклых. І ў вас нават быў сьведка. І, дарэчы, як склаўся яго лёс? Ён яшчэ працуе на вас ці вы яго звольнілі? Мяне гэта вельмі цікавіць. А яшчэ я вас прасіў расказаць пра браняпоезд, які, па вашых словах, пабудаваў сабе Лукашэнка. Я вас ужо прасіў, званіў, а вы так маўчыце…Можа я неяк праслухаў? І пра крызіс у нашым урадзе, пра гэта казаў Мілінкевіч. Нешта вы таксама пра гэта нічога не гаворыце… Я вас прашу. Я ж чакаю. Трэба ж працаваць з намі. А вы нешта ўсё маўчыце… Ну, усяго добрага. Давайце, адказвайце, калі ласка”.

(Уладзімер Мікалаевіч з Магілёву: ) “Бог стварыў нацыю, мову, а чалавек дзяржаву. Пытаньне: што зрабіў Саюз пісьменьнікаў у папулярызацыі мовы? Мой адказ: амаль нічога, за выключэньнем таго, што пісалі яны па-беларуску. І яшчэ раз разьдзялілі мову на “трасянку,” “тарашкевіцу,” “літаратурную” і яшчэ на нейкія пару назоваў. Тыя пісьменьнікі-камэрсанты, якія схаваліся за маску ўзвышанасьці… Згодзен, што ім таксама трэба есьці, але ня трэба замбіраваць нацыю, лезучы бруднымі рукамі ў боскае. Задача ў пісьменьніка адна – гэта даць мне цікавую інфармацыю, не замбіруючы, а ўжо ў якой форме – гэта яго справа. Мова каштоўная і цікавая сваёй дакладнасьцю, у яе гуках ёсьць пакой і аздараўленьне, гэта цалкам датычыцца боскага, дае энэргію, якая ўкладаецца ў кожнае слова, амаль для сябе, так і людзям.

Хачу таксама распавесьці аб інтэрвію з Кулей, дзе яна казала, што моладзь атрымае адукацыю, вернецца і зойме вартыя для іх пасады. Яна ўпускае адно, што адукацыя дае веды па спэцыяльнасьці, а ня розум, які патрэбен для той ці іншай пасады. Гэта па-першае. Па-другое, яны зусім не разумеюць, што такое моладзь. Па-трэцяе, моладзь можа даць нейкія добрыя станоўчыя вынікі ў спалучэньні са сталай мудрасьцю. Я разумею, што ў нас няма ні добрых палітыкаў, ні эканамістаў, ні псыхолягаў, ні навукоўцаў, ні пісьменьнікаў і так далей, і, як ні сумна, журналістаў. Праз газэты, часопісы, каналы ТБ і радыё ідзе звычайнае замбіраваньне, і добра, калі хто-небудзь вырываецца з гэтага кола. Пра школу. Гэта дрэнныя праграмы, і не таму, што нікуды ня вартыя, а таму што выхоўваюць зомбі і патрабуюць карэктыроўкі”.

(Спадарыня: ) “Я хачу сказаць, што сёньня я Вас не паслухала. Толькі цяпер пачула Ваш голас, але з шумам. Але я падумала, што пазваню і скажу, што я паважаю “Свабоду” і мне хочацца Вам званіць. І яшчэ. У нас сёньня выглянула сонца, хмаркі ідуць ветлыя…Можа, і ня будзе дажджу, так што нам будзе весялей. Дзякую Вам за ўвагу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG