Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“На працягу двух тыдняў камісія падрабязна распытвала аб палітычных перакананнях усіх яго знаёмых…” (1956)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 1 верасьня

“Рабочий”, 1 верасьня 1936 году. Паведамленьне з Гомелю:

“Пачата будаўніцтва трохпавярховага будынку новай міжгародняй тэлефоннай станцыі. Станцыя будзе абсталявана магутнай апаратурай для тэлефонных перамоў з буйнымі гарадамі Саюзу – Масквой, Ленінградам, Кіевам і гарадамі Эўропы. Новая станцыя ўступіць у эксплюатацыю ў 1937 годзе. Адначасова ў Гомелі пачата падрыхтоўка да пашырэньня гарадзкой тэлефоннай сеткі. Колькасьць абанэнтаў будзе даведзена да 2 300”.

“Звязда”, 1946 год. Інфармацыя з Горадні:

“Частка школ вобласці дрэнна падрыхтавалася да пачатку заняткаў. Многія будынкі яшчэ не адрамантаваны, класы не абсталяваны. Не хапае парт, дошак, сталоў… Да гэтага часу ў Гродню прыбылі падручнікі толькі па беларускай мове і літаратуры, але яны яшчэ не разданы школам. На рынку-ж па спекулятыўных цэнах можна знайсці падручнікі самага навейшага выдання, сшыткі, ручкі, алоўкі”.

“ЛіМ”, 1956 год. Выкрываецца макартызм:

“Славутая сенацкая камісія па барацьбе з антыамерыканскай дзейнасцю таксама ўзмацніла сваю работу. Нядаўна гэтай камісіяй дапытваўся Артур Мілер – адзін з буйнейшых амерыканскіх драматургаў… Артур Мілер меркаваў з’ездзіць у Еўропу, каб уступіць у шлюб з англійскай кіноактрысай Марылон Монраэ. Здавалася-б, у вясельным падарожжы драматурга не было нічога крамольнага. Але… на працягу двух тыдняў камісія падрабязна распытвала аб палітычных перакананнях усіх яго знаёмых…”
XS
SM
MD
LG