Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пачалі тэрмінова ўпарадкоўваць магілы польскіх жаўнераў


Радыё Свабода Сёньня ў Горадні тэрмінова пачалі ўпарадкоўваць старыя каталіцкія могілкі. Дзевяць рабочых працуюць, не зважаючы на дождж. Як паведамляла Свабода, напярэдадні нядбайна сьпілаванымі дрэвамі былі пашкоджаны некаторыя крыжы на магілах польскіх жаўнераў, якія загінулі пераважна ў 1920 годзе.

Сёньня месца здарэньня наведалі намесьнік старшыні аблвыканкаму Марыя Бірукова й кіраўнік абласнога Камітэту ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Ігар Папоў. Зрабіць сюжэт пра могілкі з Варшавы прыехала здымачная група Польскага тэлебачаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG